Announcements

Памерла Паўліна Сурвіла

Памерла Паўліна Сурвіла

На 57-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы памерла Паўліна Сурвіла, прафэсар амэрыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе, сябра Рады БНР. Паўліна (поўнае імя — Паўліна Марыя) Сурвіла нарадзілася 2 лютага 1964 г. ў Мадрыдзе, дзе ў той час яе бацькі — Івонка Сурвіла (Шыманец) і Янка Сурвіла рабілі беларускія...

26 April 20207 October 2020

Дзень Волі ў Атаве

Дарагія сябры, Атаўскі Аддзел Згуртавання Беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Канадзе запрашае Вас на свята 101-х ўгодкаў Абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне адбудзецца ў суботу, 6 красавіка 2019 года, 14.00-17.00, у будынку мэрыі горада Атава па адрасу: 110 Laurier Ave W Ottawa ON K2P 1J1 на другім паверсе, у залі...

27 March 201927 March 2019

Адкрыцьцё сэзону – сьвяткуем 70 гадоў ЗБК

субота, 27 кастрычніка 5:30 вечара Згуртаваньню беларусаў Канады – 70 год! Сябры! Запрашаем на адкрыцьцё новага сэзону! СУБОТА, 27 КАСТРЫЧНІКА, ПАЧАТАК А 5:30 ВЕЧАРА   Вас чакае: Урачыстая частка з нагоды 70-й гадавіны ЗБК Вячэра зь беларускімі стравамі Восеньскія вячоркі зь “Яваровымі людзьмі” Нашыя госьці: Тэлеканал “Белсат”, праграма “Беларускі свет” Адрас: Беларускі грамадзка-рэлігійны цэнтар, St. Clarens...

23 October 201823 October 2018

Беларускія сьпеўныя гурты “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці” запрашаюць новых удзельнікаў

Дні рэпэтыцыяў: “Яваровы людзі” – аўторак “Яваровы дзеці” – пятніца  Пачатак заняткаў а 18:30 Нашыя творчыя калектывы распачалі свой новы сэзон. Але і цяпер яшчэ ня позна далучыцца да дружнай каманды выканаўцаў! Гурт “Яваровы людзі” – адзіны ў Таронта і Антарыё (цалкам магчыма, што і ўва ўсёй Канадзе) беларускі сьпеўны калектыў, які існуе ад 2001...

9 October 20186 October 2020

Вандроўка да Беларускага Крыжа

16 чэрвеня, субота 11:30 раніцы Прошча Пакутнікаў, Мідлянд, Антарыё Запрашаем на традыцыйную вандроўку да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлянду, Антарыё (на поўнач ад Barrie)! 11:30 – сустракаемся на паркоўцы Прошчы Пакутнікаў 12:00 – малебен і гісторыя крыжа 13:00 – пікнік-потлак, дзіцячыя гульні, агляд царквы, парку і краявідаў Уваход у парк $5 з...

30 May 201830 May 2018

Запрашаем на прэзэнтацыю кіно!

2 чэрвеня, субота 6:30 вечара У суботу 2-га чэрвеня 2018 г. у Беларускім грамадзка-культурным цэнтры Таронта (524 St. Clarens Ave.) адбудзецца прэзэнтацыя музычнага фільму-казкі “То-то-то”. Гэты фільм зроблены сьпеўным гуртом “Яваровы людзі”, і ён будзе цікавы кожнаму, хто хоча больш даведацца пра беларускую культуру і народныя традыцыі. Прыходзьце самі і запрашайце сваіх знаёмых! Фільм “То-то-то”...

30 May 201830 May 2018

Беларуская нізанка: другая майстар-кляса

27 траўня, нядзеля 12:30 па поўдні Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае ўсе ўзросты й узроўні на другую майстар-клясу па беларускай нізанцы! Вядоўца: Ірына Варабей Кошт: $15, дзеці да 14 год – 50% (матэрыялы ўключаныя) Адрэса: 524 St.Clarens Ave., Toronto Пытаньні й рэгістрацыя: 416-876-8603 Вера

21 May 201821 May 2018

Дзіцячы фэст "Беларуская Вясна 2018"

5 траўня, субота 5:00 вечара Паважаныя сябры! Запрашаем на наш штогадовы дзіцячы фэст “Беларуская Вясна ў Таронта 2018” Калі ласка, запрашайце сяброў і знаёмых! Будзем рады ўсіх пабачыць пасьля доўгай зімы!

27 April 201827 April 2018

Беларуская нізанка: майстар-кляса

29 красавіка, нядзеля 12:30 па поўдні Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае ўсе ўзросты й узроўні на майстар-клясу па беларускай нізанцы! Вядоўца: Ірына Варабей Кошт: $15 (матэрыялы ўключаныя) Адрэса: 524 St.Clarens Ave., Toronto Пытаньні й рэгістрацыя: 416-876-8603 Вера

26 April 201826 April 2018

Дзень Волі ў Таронта – 100 гадоў БНР [Увага! Іншая адрэса!]

УВАГА! Зьмененая адрэса сьвяткаваньня!   25 сакавіка, нядзеля 11:30-15:00 City of Toronto Archives, Atrium 255 Spadina Rd, Toronto Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае далучыцца да сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі   11:30-15:00 НОВАЯ АДРЭСА: City of Toronto Archives, Atrium 255 Spadina Rd, Toronto Сьвяточная імпрэза і канцэрт, фуршэт па заканчэньні Уваход вольны, але пажадана пацьвердзіць свой...

4 March 20184 March 2018

Запрашаем на прэм'еру кіно!

10 лютага, субота 6:00 вечара Шаноўныя сябры! Сьпеўны гурт “Яваровы людзі” запрашае Вас на прэм’еру музычнага фільма-казкі “То-то-то”, якая адбудзецца ў суботу 10 лютага 2018 г. у Беларускім грамадзкім цэнтры Таронта (524 St. Clarens Ave.) Пачатак а 18:00 гадзіне Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя – дашліце эмэйл на адрас vkovaleva@hotmail.com або пакіньце паведамленьне на...

5 February 20185 February 2018

Майстар-клясы й фільм Волі Дземкі ў Таронта

Майстар-клясы: 27 жніўня, нядзеля – 3pm (пачатак імпрэзы – 12pm) 28 жніўня, панядзелак – 5:30pm Прагляд фільма: 28 жніўня, панядзелак – 7pm Сябры, есьць выдатная навіна – ў Таронта прылятае Воля Дземка, на запрашэньне “Яваровых Людзей” і Фольк Кэмпу. Воля скончыла хімфак БДУ ў Менску і Акадэмію кінамастацтва ў Сіэтле, ужо шмат год сьпявае народныя...

24 August 201724 August 2017

Сьвяткуйма разам Дзень аднаўленьня незалежнасьці Беларусі!

27 жніўня, нядзеля 10am – служба ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) 12pm – сьвяткаваньне й тэлемост з БАЗА 3pm – майстар-кляса Волі Дземкі   Згуртаваньне Беларусаў Канады, Царква сьвятога Кірылы Тураўскага, фольк-гурт “Яваровы Людзі” запрашаюць разам адзначыць гадавіну наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце канстытуцыйнае моцы!

24 August 201724 August 2017
  • 1
  • 2
  • 4
EN
BE EN