Майстар-клясы й фільм Волі Дземкі ў Таронта

Майстар-клясы:
27 жніўня, нядзеля – 3pm (пачатак імпрэзы – 12pm)
28 жніўня, панядзелак – 5:30pm
Прагляд фільма:
28 жніўня, панядзелак – 7pm

TheSongsOfoldEurope-OfficialPoster-TORONTO-SCREENING-FB.jpg

Сябры, есьць выдатная навіна – ў Таронта прылятае Воля Дземка, на запрашэньне “Яваровых Людзей” і Фольк Кэмпу. Воля скончыла хімфак БДУ ў Менску і Акадэмію кінамастацтва ў Сіэтле, ужо шмат год сьпявае народныя песьні, сьпявала з гуртом “Гуда” ў Менску, стварыла гурт “Volya” ў Сіетле.

Воля пагадзілася арганізаваць закрыты паказ свайго новага фільмаThe Songs of Old Europe“, каторы ад пачатку гэтага года ўжо сабраў шмат прызоў на кінафэстывалях па ўсім сьвеце. Воля правядзе дзьве майстар-клясы па беларускіх фальклёрных сьпевах.

Паказ фільма адбудзецца 28 ЖНІЎНЯ, ПАНЯДЗЕЛАК, а 19:00 у Беларускім цэнтры.

Уваход вольны, але вітаюцца ахвяраваньні на падтрымку фільма, Воля хацела б выпусьціць яго на dvd. Запрашайце сяброў і знаёмых!


 
Таксама Воля правядзе ДВА МАЙСТАР-КЛЯСЫ па беларускіх фальклёрных сьпевах:

  • у нядзелю, 27 – пачатак а 15:00 (пасьля імпрэзы да Дня аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, што пачнецца а 12:00),
  • у панядзялак, 28 – пачатак а 17:30.

Чакаем вас у кожны зь дзён, а лепей прыходзьце на абодва заняткі! Майстар клясы адкрытыя для ўсіх! Ахвяраваньні вітаюцца.

Чакаем усіх аматараў традыцыйнай беларускай культуры 27 і 28 жніўня ў беларускім цэнтры!

Leave a Reply

Your email address will not be published.

EN