Мова Нанова: сустрэча з заснавальнікамі

16 ліпеня, нядзеля
12:00

movananova2_140114

Беларускі Грамадзка-рэлігійны цэнтар сардэчна запрашае вас на цікавую сустрэчу з гасьцямі зь Беларусі – Глебам Лабадзенкам і Алесяй Літвіноўскай!

Сустрэча адбудзецца ў залі цэнтру ў нядзелю, 16-га ліпеня 2017 году апоўдні.
Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская напачатку 2014 году заснавалі ў Беларусі шырокавядомую ініцыятыву “Мова Нанова” – папулярныя курсы беларускай мовы.

З восені 2015 году сустрэчы “Мова Нанова” адбываюцца і ў Таронта, дзякуючы, у першую чаргу, Ірыне Тоўсьцік, што арганізавала іх у Канадзе. Глеб і Алеся шмат дапамаглі ў арганізацыі таронтаўскіх курсаў: матэр’яламі, тэматамі, адмысловай атрыбутыкай. Да першых курсаў у Таронта яны даслалі відэа-прывітаньне:

Нарэшце, 16 ліпеня Таронта пабачыць іх ўвачавідкі. Падчас сустрэчы яны распавядуць пра дзейнасьць курсаў “Мова Нанова” і моўную сытуацыю ў Беларусі, пра выданьне кніг і дабрачыннасьць, якімі яны займаюцца, а таксама адкажуць на вашыя пытаньні. Глеб падзеліцца і раскажа пра сваю багатую калекцыю фотаздымкаў Радзівілаў, якіх ён мае каля 500.
Прыходзьце і запрашайце сяброў і знаёмых!
Мы знаходзімся на 524 St. Clarens Ave. Toronto (Lansdowne subway station)
 

Leave a Reply

Your email address will not be published.

EN