Сьпеўны гурт "Яваровы людзі" запрашае ў калектыў!

кожную сераду
6 гадзін вечара

img_2081-formatted

Мы толькі што распачалі наш новы (ужо 16-ы!) сэзон і спадзяемся, што да нас, як і штовосень, прыйдуць новыя сябры! Калі праца або вучоба пакідаюць вам вольныя вечары, вельмі раім падумаць пра тое, каб далучыцца да “Яваровых людзей”!
Запрашаем да нас усіх, хто любіць (або ніколі не спрабаваў, але хоча навучыцца!) сьпяваць і танчыць. Таксама мы заўсёды рады людзям, якія граюць на любых музычных інструмэнтах.
Асноўным днём рэпэтыцый у гэтым сэзоне па-ранейшаму будзе серада. Па серадах мы пераважна сьпяваем. Калі набярэцца шмат людзей, якія любяць толькі танчыць, мы можам выбраць адмыслова для танцаў іншы дзень тыдня.
Мы сьпяваем беларускія народныя і аўтарскія песьні, танчым танцы розных народаў сьвету, запісваем навагоднія відэапаштоўкі (якія вы можаце паглядзець на youtube), ладзім фальклёрныя сьвяты і паказваем абрады, арганізуем майстар-клясы, можам правесьці вясельле і радзіны ў адпаведнасьці з народнымі традыцыямі, удзельнічаем у міжнацыянальных імпрэзах і канцэртах, ставім спэктаклі і запісваем відэакліпы (пералік няпоўны). Кожная рэпэтыцыя ў сераду – гэта зарад пазытыву і аптымізму на цэлы тыдзень!
Наступная рэпэтыцыя – у сераду 12 кастрычніка 2016 г., пачатак а 18-й гадзіне вечара. (Можна падыходзіць і пазьней, калі хто не пасьпявае даехаць дакладна да шостай вечара.) Адрас: Беларускі грамадзка-рэлігійны цэнтар Таронта, 524 St. Clarens Ave. (раён станцыі мэтро Lansdowne).
Зь любымі пытаньнямі зьвяртайцеся на эмэйл vkovaleva@hotmail.com або тэлефануйце: 416-503-9527.
Чакаем сустрэчы з усімі вамі на рэпэтыцыях і канцэртах!
Віялета Кавалёва,
кіраўнік гурту “Яваровы людзі”

Leave a Reply

EN