33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

1-2 верасьня
Нью Ёрк

abjava

2018 год дзеля беларусаў замежжа багаты на сьвяты і падзеі: набліжаецца час чарговай Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі і сёлета гонар ладзіць мерапрыемства выпаў Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню.

Ад імя Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
запрашаю ўсіх беларусаў Канады на
33-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі,
якая пройдзе ў Нью Ёрку.

Інфармацыя пра 33-юю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі:
Дата: 1-2 верасьня 2018 года
Мeсца правядзеньня: Нью Ёрк, Беларускі цэнтр на 401 Атлантык Авэню ў Брукліне.
Тэма: Да стагодзьдзя БНР: Рада БНР і беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы – гісторыя, сучаснасьць і пэрспэктывы.
Ганаровыя госьці : старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, сябры Рады БНР з Канады і ЗША
Госьці з Беларусі:  Глеб Лабадзенка, прадстаўнік маладога пакаленьня, актывіст, арганізатар “Мова нанова”, ініцыятар устаноўкі помніка Касьцюшку на ягонай Радзіме ў Беларусі. Натальля Гардзіенка, гісторык, спэцыялізуецца на дасьледаваньні эміграцыі, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых кніг, адказны рэдактар альманаху “Запісы БІНіМ”.
У праграме дыскусія па тэме сустрэчы і мастацкая частка з канцэртам, а таксама асобныя культурныя праграмы для гасьцей.
Спадзяемся пабачыць вашых сяброў!
Калі маеце пытаньні ці парады, калі ласка, лістуйце.
Дзякуй за вашу ўвагу!
З найлепшымі зычэньнямі,
Натальля Федарэнка
Старшыня Галоўнай управы
Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

Leave a Reply

Your email address will not be published.

EN