27 жніўня, нядзеля 10am – служба ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) 12pm – сьвяткаваньне й тэлемост з БАЗА 3pm – майстар-кляса Волі Дземкі Згуртаваньне Беларусаў Канады, Царква сьвятога Кірылы Тураўскага, фольк-гурт “Яваровы Людзі” запрашаюць разам адзначыць гадавіну наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце канстытуцыйнае моцы!
Announcements
Мова Нанова: сустрэча з заснавальнікамі
16 ліпеня, нядзеля 12:00 Беларускі Грамадзка-рэлігійны цэнтар сардэчна запрашае вас на цікавую сустрэчу з гасьцямі зь Беларусі – Глебам Лабадзенкам і Алесяй Літвіноўскай! Сустрэча адбудзецца ў залі цэнтру ў нядзелю, 16-га ліпеня 2017 году апоўдні. Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская напачатку 2014 году заснавалі ў Беларусі шырокавядомую ініцыятыву “Мова Нанова” – папулярныя курсы беларускай мовы.
Запрашаем на Купальле 2017!
8-9 ліпеня цэнтар адпачынку “Слуцак” Непадалёк ад Parry Sound (напрамак Barrie) Фольк-гурт “Яваровы людзі”, Згуртаваньне Беларусаў Канады і Цэнтар адпачынку “Слуцак” запрашаюць усіх на КУПАЛЬЛЕ 2017 Сьвяткуйма разам!
Запрашаем на сустрэчу з рэдактарам альманаху "Беларус" Маратам Клакоцкім
21 чэрвеня, серада 6:30 вечара Новая інфармацыя: Перад пачаткам сустрэчы выступіць дзіцячы сьпеўны гурт зь беларускімі песьнямі. Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае наведаць сустрэчу з рэдактарам альманаху “Беларус” Маратам Клакоцкім!
Сьвяткуйма 150-годзьдзе Канады разам!
субота, 1 ліпеня 10:00 раніцы (збор – а 9 раніцы) цэнтар Таронта Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае грамаду прыняць удзел у адзначэньні 150-годзьдзя Канады – Парадзе Нацый! Да вашае ўвагі: анкета ўдзельніка. Калі ласка, знайдзіце хвілінку, каб запоўніць яе! Інфармацыйны аркуш: парад 2017.
Вандроўка да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідлэндзе
субота, 3 чэрвеня 11:30 на поўнач ад Barrie Згуртаваньне Беларусаў Канады і Парафія Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы запрашае ў традыцыйную вандроўку да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлэнду (Антарыё)!
Запрашаем на Вялікдзень!
Шаноўнае спадарства! Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе вас з надыходзячым Сьвятам Уваскрэсеньня Хрыстова і запрашае наведаць велікодныя набажэнствы й сьвяткаваньні ў Беларускай Праваслаўнай Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта!
Сьвяткуйма Дзень Волі разам!
25 сакавіка, субота 2:00 – пікет ля City Hall 5:00 – урачыстае сьвяткаваньне Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае разам адзначыць Дзень Волі – 99 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі! А 2:00 апоўдні запрашаем на пікет каля Toronto City Hall (Nathan Phillips Square) у падтрымку зьняволеных за пратэсты ў Беларусі! Мы будзем заклікаць канадыйскі ўрад...
Запрашаем на варштаты!
4 сакавіка, субота 1:00 апоўдні
Масьленіца па-беларуску!
26 лютага, нядзеля Набажэнства: 10:00 раніцы Сьвяткаваньне ў грамадзкае залі: 12:00 апоўдні
Гарачыя майстар-клясы!
18 лютага 12:00 апоўдні Майстар-кляса па вышыўцы і Майстар-кляса па росьпісу пернікаў
Мова Нанова: Вялікае Княства Літоўскае
21 студзеня 6:30 Спэцыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта, прысьвечаны Вялікаму Княству Літоўскаму Цікавінкі – Статуты ВКЛ – Пытаньні і адказы Князь Радзівіл запрашае ўсіх на баль!
Канцэрты Зьміцера Вайцюшкевіча
Таронта: 4 лютага, 6:00 Атава: 5 лютага, 3:00 Таронта (па-расейску): 3 лютага, 7:00 Зьміцер Вайцюшкевіч – вядомы беларускі сьпявак і музыка запрашае беларусаў Канады на сваю канцэртную праграму “Новае лепшае“.
Беларуская Калядная Ялінка 2017
8 студзеня 12:00 Шчыра запрашаем нашых маленькіх сяброў і іх бацькоў, а таксама бабуляў і дзядуляў на Беларускую Калядную Ялінку 2017, што адбудзецца ў нядзелю 8 студзеня ў 12 гадзін. Беларуская Калядная Ялінка – адзінае навагодняе мерапрыемства для дзетак у Канадзе з унікальнай праграмай па-беларуску, з Каляднікамі і падарункамі зь Беларусі!
Сустракайма Новы 2017 год разам!
31 сьнежня 10:00 вечара Шаноўныя сябры! Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе вас са сьвятам Божага Нараджэньня і запрашае сустрэць Новы год у Беларускім грамадзкім цэнтры Таронта! Вас чакае ўтульная сяброўская атмасфэра, смачная ежа і вясёлыя забавы! Па квіткі можна зьвяртацца да Ірыны Тоўсцік (фэйсбук), (647) 505-2956 або Віялеты Кавалёвай (фэйсбук), (416) 504-9527 Кошт квіткоў 60 даляраў,...
125-годзьдзе Максіма Багдановіча
17 сьнежня 6:00 Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе ўсіх з 125-годзьдзем з Дня нараджэньня выбітнога беларускага паэта Максіма Багдановіча! Адсьвяткуема гэтую слаўную дату разам з “Мовай нанова”! 17 сьнежня, субота, пачатак а 6:00 вечара. – Цікавосткі з жыцьця і творчасьці нашага славутага паэта – Чытаньне вершаў і музычныя нумары А таксама адсьвяткуем разам і КАЛЯДЫ –...
Сьветлай памяці Барыс Кірка
Шаноўныя сябры, З глыбокім смуткам паведамляем пра адыход у іншы сьвет Барыса Кіркі – аднаго з самых актыўных дзеячоў парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага і Згуртаваньня Беларусаў Канады. На працягу многіх гадоў спадар Барыс выконваў абавязкі старшыні альбо скарбніка парафіі. І, хаця жыў на Ніягары, амаль кожную нядзелю прыяжджаў у Таронта на ранішнюю Багаслужбу. Ні дрэннае...
Дзень Герояў і 96-я угодкі Слуцкага Збройнага Чыну
27 лістапада 10:00 Парафіяльная Рада Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага і Галоўная Ўправа Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашаюць Вас адзначыць Дзень Герояў і 96-я угодкі Слуцкага Збройнага Чыну 27 лістапада 2016 году 10:00 Багаслужба і паніхіда па загінулых героях-случчаках 12:00 Сымбалічная Ліста Герояў Беларусі і Хвіліна Маўчаньня. Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да...
Мова Нанова ў Таронта: Адкрыцьцё сэзону
29 кастрычніка субота 6 вечара Паважаныя сябры! Згуртаваньне Беларусаў Канады распачынае восеньска-зімовы сэзон мерапрыемстваў і запрашае вас 29 кастрычніка, у суботу, а 6-ай вечара ў Беларускі цэнтар у Таронта на чарговы выпуск Мовы Нанова ў Таронта, прысьвечаны восеньскім сьвятам ды абрадам на Беларусі.
Сьпеўны гурт "Яваровы людзі" запрашае ў калектыў!
кожную сераду 6 гадзін вечара Мы толькі што распачалі наш новы (ужо 16-ы!) сэзон і спадзяемся, што да нас, як і штовосень, прыйдуць новыя сябры! Калі праца або вучоба пакідаюць вам вольныя вечары, вельмі раім падумаць пра тое, каб далучыцца да “Яваровых людзей”!