Announcements

Сьпеўны гурт "Яваровы людзі" запрашае ў калектыў!

кожную сераду 6 гадзін вечара Мы толькі што распачалі наш новы (ужо 16-ы!) сэзон і спадзяемся, што да нас, як і штовосень, прыйдуць новыя сябры! Калі праца або вучоба пакідаюць вам вольныя вечары, вельмі раім падумаць пра тое, каб далучыцца да “Яваровых людзей”!

10 October 201610 October 2016

Канцэрт Віктара Шалкевіча ў Таронта

Субота, 10 верасьня 2016 г. Пачатак а 18:00 Згуртаваньне Беларусаў Канады і Беларускі грамадзка-рэлігійны цэнтар у Таронта сардэчна запрашаюць вас на канцэрт вядомага беларускага барда, актора і паэта Віктара Шалкевіча   524 St. Clarens Ave. Toronto Кошт квітка: $25 Нагадваем, што яшчэ адзін канцэрт Віктара Шалкевіча адбудзецца падчас 32-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Атаве.

18 August 201618 August 2016

25 гадоў аднаўленьню Незалежнасьці Беларусі

Шаноўнае спадарства! Запрашаем разам адсьвяткаваць 25 гадоў аднаўленьню Незалежнасьці Беларусі! 28 жніўня, нядзеля 12:00 А 10 гадзіне ранку ў Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага пачнецца ўрачыстае набажэнства прысьвечанае сьвяту Засьненьня Прасьвятое Уладаркі Нашае Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі.

18 August 201618 August 2016

Праграма 32-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі

32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі “Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры” 3-5 верасня 2016 года, Аттава, Канада Lord Elgin Hotel, 100 Elgin St, Ottawa, ON K1P 5K8, (613) 235-3333

19 June 201619 June 2016

Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Гульня "Што? Дзе? Калі?"

2 красавіка, 6pm Упершыню ў Таронта: Пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Канады і Клюбу інтэлектуальных гульняў Таронта Спэцыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Гульня “Што? Дзе? Калі?”

29 March 201629 March 2016

Мэмарыял ахвярам камунізму ў Атаве

Паважаныя сябры, Просім Вас прыняць удзел у кароткім апытаньні наконт Мэмарыялу ахвярам камунізму, што плянуецца ў Атаве – Memorial to the Victims of Communism – Canada, a Land of Refuge. Апытаньне праводзіць Міністэрства Канадзкай Спадчыны (Ministy of Canadian Heritage). http://pch.sondages-surveys.ca/s/Victims-Communism/?l=en Згуртаваньне Беларусаў Канады падтрымала ідэю ўзьвядзеньня такога мэмарыялу некалькі гадоў таму і ахвяравала грашовыя сродкі...

15 February 20166 October 2020

Слуцкі Збройны Чын

29 лістапада 12:00 У нядзелю, 29 лістапада, традыцыйна адзначаем наша вялікае нацыянальнае сьвята – Дзень Герояў. Слуцкі Збройны Чын 1920-га году ўвайшоў у гісторыю Беларусі як прыклад гераічнага змаганьня нашага народу за сваю волю і будучыню. Сапраўдныя сыны зямлі нашай, случчакі мужна паўсталі на няроўны бой са шматтысячнай бальшавіцкай навалай з Усходу. Іх барацьба і...

16 November 201516 November 2015

Tribute to Liberty

Паважаная грамада! Ад імя Галоўнае ўправы Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады парафіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы заклікаем вас прыняць удзел ў зборы сродкаў на помнік ахвярам камунізму – Tribute to Liberty – які неўзабаве паўстане ў сталіцы Канады.

3 July 20156 October 2020

Вандроўка да крыжа ў Мідлэнд

Паважаная Грамада! Парафія Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і Таронтаўскі Аддзел Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашаюць вас прыняць удзел у традыцыйнай штогадовай вандроўцы да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідландзе, Атнарыё. Вандроўка ладзіцца ў суботу, 6 чэрвеня 2015 году. Парадак дня: 11:00 – Збор ля цэнтральнае брамы Прошчы Пакутнікаў (16163 Highway 12 West Midland, ON...

27 May 201527 May 2015

Каляда па-ангельску

Калі ласка, запрашайце сваіх англамоўных і не англамоўных калегаў, сяброў, знаёмых. Апошняя магчымасць у гэтым годзе пабачыць Каляды і атрымаць зарад пазітыву, добрыя пажаданні and FREE hugs from our Polar Bear! Падзея ў Facebook

25 January 201525 January 2015

Часопіс «САКАВІК», №4

Дарагія сябры! Часопіс «САКАВІК» віншуе Вас з надыходзячымі сьвятамі – Калядамі, Новым 2014-м годам і зноў жа з Калядамі. Зычым шчасьця, здароўя і посьпехаў у Новым годзе. Да сваіх віншаваньняў далучаем кароткі зьмест чарговага нумара часопіса, які зьмешчаны 15 сьнежня на нашым вэб-сайце www.sakavik.net (часопіс «САКАВІК», №4, сьнежань 2013). У сьвежым нумары Вы знойдзеце артыкул...

21 December 20136 October 2020
EN