Згуртаванне Беларусаў Канады
Згуртаванне беларусаў Канады было заснавана ў 1948 годзе для прадстаўлення беларуска-канадскай супольнасці перад народам і ўрадам Канады. Місія ЗБК заключаецца ў захаванні беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны і прасоўванні беларускай мовы, а таксама ў падтрымцы і садзейнічанні дэмакратычным зменам у Беларусі.
ЗБК мае 2 актыўныя сыполкі ў Таронта і Атаве, два новыя аддзелы чакаюцца ў Вініпегу і Манрэалі. Галоўны офіс знаходзіцца ў Таронта, Антарыё.
Паводле перапісу 2016 года, у Канадзе пражывае крыху менш за 21 000 канадцаў беларускага паходжання, што робіць дыяспару пятым па велічыні беларускім насельніцтвам пасля Расіі, Украіны, Польшчы і ЗША.