95 гадоў ад нараджэння пісьменніка Кастуся Акулы

95 гадоў ад нараджэння пісьменніка Кастуся Акулы

Аляксандр Качан (такое імя будучы пісьменнік меў да эміграцыі) нарадзіўся 16 лістапада 1925 г. у вёсцы Верацеі Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. (сёння Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай скончыў настаўніцкія курсы ў Глыбокім і настаўнічаў у в. Порплішча (Докшыцкі р-н).

Ад вясны 1944 г. — курсант Менскай афіцэрскай школы БКА,разам з навучэнцамі якой улетку 1944 г. пакінуў Беларусь. Быў далучаны да 30-й дывізіі СС Зіглінга, перайшоў на бок саюзнікаў, у складзе Другога польскага корпусу ваяваў супраць нацыстаў.

У 1946—1947 гг. жыў у Вялікабрытаніі. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду. Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Канады і першы яго старшыня. Жыў у Таронта.

У 1948—1954 гг. рэдагаваў газету “Беларускі эмігрант”. У 1974—1997 гг. выдаваў часопіс беларускіх вайскоўцаў “Зважай”. Аўтар раманаў “Змагарныя дарогі” (1962), “Гараватка” (1965—1981), “Tomorrow is Yesterday” (1968), “За волю” (1991), ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Памёр Кастусь Акула 29 студзеня 2008 г. Пахаваны ў Таронта на Pine Hills Cemetery.
(Паводле Наталлі Гардзіенка.)

Пакінуць комент

Your email address will not be published.

BE
EN BE