Дзень Герояў 2020: 100-я угодкі Слуцкага Збройнага Чыну

22 лістапада беларусы ўсяго свету ўшаноўваюць Дзень Герояў - узгадваючы мужных случчакоў, якія ў 1920-м годзе "пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына". Нажаль, і праз 100 гадоў на Беларусі пануе цемра, а новыя сыны і дочкі Беларусі зноў праліваюць кроў за свабоду Радзімы.

Згуртаванне беларусаў Канады зладзіла онлайн-падзею з нагоды Дня Герояў.

- Малітва за герояў Беларусі і вітальнае слова ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы
- Праўдзівая гісторыя і паралелі з сучаснасцю ад гісторыкаў Ніны Стужынскай, Уладзіміра Арлова, і паэта Уладзіміра Някляева
- Жывая музыка ад гурта "Унія", Андрэя Хадановіча, Эдуарда Акуліна, Лявона Вольскага і Змітра Вайцюшкевіча

 

 

Пакінуць комент

Your email address will not be published.

BE