Дзень Волі ў Атаве

Дарагія сябры,
Атаўскі Аддзел Згуртавання Беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Канадзе запрашае Вас на свята 101-х ўгодкаў Абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Святкаванне адбудзецца ў суботу, 6 красавіка 2019 года, 14.00-17.00, у будынку мэрыі горада Атава
па адрасу:

110 Laurier Ave W
Ottawa ON K2P 1J1
на другім паверсе, у залі Councillors Lounge.
У праграме:
1. Віншаванне ад сп. І. Сурвілла, старшыні рады БНР.
2. Уручэнне дыпломаў Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва (Канада) за 2018 год.
3. Вершы Юрася Шамецькі.
4. Спектакль “Вуліца Геніюш”. Артысты з Таронта, рэжысёр –
В. Шаўчэнка.
Больш інфармацыі пра спектакль:
http://binim.org/index.php/2018/04/23/v-geniush/

 
Кава і пачастункі (спадзяемся на ваш удзел)
Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў!
Будзем рады бачыць Вас на гэтай падзеі.
Уваход вольны, ахвяраванні вітаюцца.
Тэлефоны для даведак:
Наталія і Пётра Мурзёнкі – (613) 680-1114
Аксана i Сяргей Мазгавыя – (613) 733-7361
Уладзя і Юра Шамецькі – (613) 686-5300

Пакінуць комент

Your email address will not be published.

BE