29 кастрычніка субота 6 вечара Паважаныя сябры! Згуртаваньне Беларусаў Канады распачынае восеньска-зімовы сэзон мерапрыемстваў і запрашае вас 29 кастрычніка, у суботу, а 6-ай вечара ў Беларускі цэнтар у Таронта на чарговы выпуск Мовы Нанова ў Таронта, прысьвечаны восеньскім сьвятам ды абрадам на Беларусі.
Рубрыка: Анонсы
Сьпеўны гурт "Яваровы людзі" запрашае ў калектыў!
кожную сераду 6 гадзін вечара Мы толькі што распачалі наш новы (ужо 16-ы!) сэзон і спадзяемся, што да нас, як і штовосень, прыйдуць новыя сябры! Калі праца або вучоба пакідаюць вам вольныя вечары, вельмі раім падумаць пра тое, каб далучыцца да “Яваровых людзей”!
Канцэрт Віктара Шалкевіча ў Таронта
Субота, 10 верасьня 2016 г. Пачатак а 18:00 Згуртаваньне Беларусаў Канады і Беларускі грамадзка-рэлігійны цэнтар у Таронта сардэчна запрашаюць вас на канцэрт вядомага беларускага барда, актора і паэта Віктара Шалкевіча 524 St. Clarens Ave. Toronto Кошт квітка: $25 Нагадваем, што яшчэ адзін канцэрт Віктара Шалкевіча адбудзецца падчас 32-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Атаве.
25 гадоў аднаўленьню Незалежнасьці Беларусі
Шаноўнае спадарства! Запрашаем разам адсьвяткаваць 25 гадоў аднаўленьню Незалежнасьці Беларусі! 28 жніўня, нядзеля 12:00 А 10 гадзіне ранку ў Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага пачнецца ўрачыстае набажэнства прысьвечанае сьвяту Засьненьня Прасьвятое Уладаркі Нашае Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі.
Праграма 32-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі
32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі “Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры” 3-5 верасня 2016 года, Аттава, Канада Lord Elgin Hotel, 100 Elgin St, Ottawa, ON K1P 5K8, (613) 235-3333
Сьвяткуйма Купальле-2016 разам!
9-10 ліпеня Рэгістрацыя абавязковая!
Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Беларускамоўныя дзеткі
Паважаныя сябры, Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае: Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Беларускамоўныя дзеткі. 7 траўня, субота, 5pm-8pm
Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Гульня "Што? Дзе? Калі?"
2 красавіка, 6pm Упершыню ў Таронта: Пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Канады і Клюбу інтэлектуальных гульняў Таронта Спэцыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Гульня “Што? Дзе? Калі?”
Мова Нанова ў Таронта: Масьленіца
Згуртаваньне беларусаў Канады запрашае! Чарговы выпуск Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Масьленіца. 12 сакавіка, субота, 5pm-8pm
Мэмарыял ахвярам камунізму ў Атаве
Паважаныя сябры, Просім Вас прыняць удзел у кароткім апытаньні наконт Мэмарыялу ахвярам камунізму, што плянуецца ў Атаве – Memorial to the Victims of Communism – Canada, a Land of Refuge. Апытаньне праводзіць Міністэрства Канадзкай Спадчыны (Ministy of Canadian Heritage). http://pch.sondages-surveys.ca/s/Victims-Communism/?l=en Згуртаваньне Беларусаў Канады падтрымала ідэю ўзьвядзеньня такога мэмарыялу некалькі гадоў таму і ахвяравала грашовыя сродкі...
Сустракайма разам новы год 2016!
Паважанае спадарства, Запрашаем Вас і Вашых сяброў сустрэць Новы Год 2016 разам з Беларускім Цэнтрам у Таронта 31 сьнежня, з 22:00 – да раніцы.
Слуцкі Збройны Чын
29 лістапада 12:00 У нядзелю, 29 лістапада, традыцыйна адзначаем наша вялікае нацыянальнае сьвята – Дзень Герояў. Слуцкі Збройны Чын 1920-га году ўвайшоў у гісторыю Беларусі як прыклад гераічнага змаганьня нашага народу за сваю волю і будучыню. Сапраўдныя сыны зямлі нашай, случчакі мужна паўсталі на няроўны бой са шматтысячнай бальшавіцкай навалай з Усходу. Іх барацьба і...
Tribute to Liberty
Паважаная грамада! Ад імя Галоўнае ўправы Згуртаваньня беларусаў Канады і Рады парафіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы заклікаем вас прыняць удзел ў зборы сродкаў на помнік ахвярам камунізму – Tribute to Liberty – які неўзабаве паўстане ў сталіцы Канады.
Вандроўка да крыжа ў Мідлэнд
Паважаная Грамада! Парафія Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і Таронтаўскі Аддзел Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашаюць вас прыняць удзел у традыцыйнай штогадовай вандроўцы да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідландзе, Атнарыё. Вандроўка ладзіцца ў суботу, 6 чэрвеня 2015 году. Парадак дня: 11:00 – Збор ля цэнтральнае брамы Прошчы Пакутнікаў (16163 Highway 12 West Midland, ON...
Каляда па-ангельску
Калі ласка, запрашайце сваіх англамоўных і не англамоўных калегаў, сяброў, знаёмых. Апошняя магчымасць у гэтым годзе пабачыць Каляды і атрымаць зарад пазітыву, добрыя пажаданні and FREE hugs from our Polar Bear! Падзея ў Facebook