26 лістапада 2020 спаўняецца 90 гадоў выдатнаму беларускаму пісьменніку, аўтару "Палявання караля Стаха" і "Каласоў пад сярпом тваім", Уладзіміру Караткевічу. З гэтай нагоды, БІНІМ і Згуртаванне беларусаў Канады плануе правесці літаратурны анлайн - вечар.
Беларускі паэт Сяргей Панізнік, які жыве ў Канадзе і асабіста ведаў Уладзімiра Караткевіча, прыме удзел у вечарыне і раскажа пра сваё сяброўства з пісьменнікам.
Калі: Субота, 28 лістапада 2020 г.
Час: 19:00 (Атава/Таронта)
Дзе: Zoom (Рэгістрацыя тут)
Праграма
- "Прывітальнае слова", літаратуразнавец, гісторык, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс
- "Успаміны аб сустрэчах з Класікам", паэт Сяргей Панізнік
- "Успаміны пра У. Караткевіча", пісьменнік і паэт Вольга Іпатава
- "Словы пра У. Караткевіча", паэт і перакладчык Анхела Эспіноса Руіс (Гішпанія)
- "Тэма беларускай інтэлігенцыі", прафесар універсітэта Ўотэрлу (Канада) Зінаіда Гімпелевіч
- "Дзённікі У. Караткевіча", кандыдат гістарычных навук Галіна Туміловіч
- "Малюнкі У. Караткевіча", літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Міхась Кенька
- "Чалавек, які спрычыніўся да будаўніцтва нацыі. Да юбілею У. Караткевіча", паэт і грамадскі дзеяч Пётра Мурзёнак
- "Наш Караткевіч", беларуская суполка ў Бразіліі, Воля і Патэрсан Франко
- "Цыкл "Таўрыда" У. Караткевіча і цыкл "Крымскія санеты" А. Міцкевіча", паэт Юрась Шамецька
- Адкрыты мікрафон (далучайцеся са сваімі любімымі вершамі, тэкстамі, песнямі)
Музычная і літаратурная частка:
- Валянціна Шаўчэнка
- Аляксандра Логвін
- Алена Лявончанка
- Міхась Рыкаў
- Уладзя Шамецька
Вядучы: Юрась Шамецька
Тэлефон для кантактаў:
(613) 686-5300 Юрась і Уладзя Шамецька
(613) 680-1114 Пётра і Наталля Мурзёнак
Лінк для рэгістрацыі
https://us02web.zoom.us/webinar/register/WN_F2-W-_FaRWe41cHKhlK8bw
Таксама відэа трансляцыя адбудзецца праз YouTube channel
https://www.youtube.com/channel/UCNZZleQs0vG7_qux6XdcRBA
Запіс пазней будзе выстаўлены на сайце BINIM.org