Loading Падзеі

Дзень Герояў 2020 - Прысвечаны 100-м угодкам Слуцкага Збройнага Чыну (1920-2020)

Лістапад 22 @ 12:00 pm - 2:30 pm EST
  • This event has passed.

Згуртаванне беларусаў Канады запрашае беларусаў з усяго свету далучыцца да нас на Дзень герояў, святкаванне, прысвечанае 100-годдзю Слуцакага Збройнага Чыну (1920-2020).

Слуцкае паўстанне – гэта ўзброены выступ жыхароў Случчыны супраць бальшавікоў, які адбыўся ў лістападзе-снежні 1920 года. Традыцыйна 27 лістапада, калі пачаліся першыя баі случчакоў з бальшавікамі, лічыцца пачаткам паўстання і адзначаецца ў Беларусі і замежжы беларусамі, як Дзень герояў.

Мы верым, што дзякуючы магутнай салідарнасці, мужнасці і адданасці Беларусаў ідэалам Свабоды сітуацыя ў Беларусі нарэшце зменіцца і Беларусь будзе вольнай і незалежнай!

Падтрымайма нашых герояў

 

Мы распачынаем добраахвотны збор грошаў на падтрымку ўдзельнікаў вэбінару - дзеячоў беларускай навукі і культуры. Беларусы замежжа могуць падтрымаць маральна і фінансава тых, хто робіць безкаштоўны ўнёсак у развіццё культуры, навукі і працуе на карысць Беларусі. Падтрымайма нашую нацыянальную эліту, нашых герояў!

100% сабраных сродкаў ўдзельнікам вэбінару на падтрымку іх навуковай, культурнай і грамадскай дзейнасці.

Мы загаддзя дзякуем усім за вашыю падтрымку і салідарнасць!

  • $
  •  

Ушануем нашых Герояў разам

Праграма

Івонка Сурвіла - у 1974 г. была абраная старшынёю Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Канадзе. У 1984 г. абраная ў склад праўленьня Канадзкае Этнакультурнае Рады (Canadian Ethnocultural Council) – арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных групаў, што жывуць у Канадзе. У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала Канадзкі Фонд Дапамогі Ахвярам Чарнобыля ў Беларусі (Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus) і была яго кіраўніком да моманту абраньня Старшынёю Рады БНР. Ад 1997 г. – Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ніна Стужынская - беларускі гісторык, ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2001). Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Аўтар кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.» Кніга прысвечаная маладаследаваным і малавядомым падзеям беларускага супраціву — Слуцкаму паўстанню, дзейнасці антысавецкай партызанкі ў 20-я гады XX стагоддзя, выбітным асобам таго часу. Ніна Стужынская знайшла і выкарыстала шмат раней невядомых крыніц, у тым ліку і дакументы ДПУ, прыватныя лісты, успаміны ветэранаў. Яна дакладна абвяргае міф камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ падтрымліваў бальшавіцкі рэжым.              

Уладзімір Арлоў - беларускі празаік, паэт, гісторык. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» ды інш. Лаўрэат шматлікіх прафесійных, дзяржаўных і міжнародных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Падчас вэбінару Уладзімір Арлоў прэзентуе кнігу «Імёны Свабоды» — гэта 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII—XXI стагодзьдзяў.

Уладзімір Някляеў - беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011). Ініцыятар і кіраўнік грамадскай кампаніі «Гавары праўду». Занавальнікамі кампаніі «Гавары праўду» сталі разам з Някляевым Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Генадзь Грушавы ды іншыя. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. У 2015 года заснаваў рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі».              

Жывая музыка

"Унiя" - беларускi камерны мужчынскi хор. Створаны ў 1990 у Мiнску, з 1995 пры Магiлёўскай фiлармонii, з 2001 зноў у Мiнску. Арганiзатар, кiраўнiк i галоўны дырыжор Павел Гонца. Вылучаецца арыгiнальнай манерай канцэртнага выканання музычных твораў. У першапачатковым рэпертуары манастырскiя напевы 15-17 ст., пазней - рэлiгiйныя i свецкiя творы (больш за 200 з розных эпох), у тым лiку гiмны, апрацоўкi народных песень, духоўная музыка кампазiтараў 16-20 ст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылiк, М. Равенскi, А. Рагачэўскi, М. Шчаглоў, М. Бутома) i сучасных аўтараў (А. Лiтвiноўскi, I. Мацiеўскi, В. Кузняцоў) i iншыя. Выпусцiў альбом "Беларускiя маршы i песнi" (1998). Лаўрэат i дыпламант мiжнародных конкурсаў.              

Андрэй Хадановіч —беларускі паэт, перакладчык, літаратар, філолаг. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2007). Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана за пераклад вершаў Шарля Бадлера (2017). Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва». Аўтар кніг вершаў «Листи з-під ковдри» (2002, па-ўкраінску[1]), «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі» (2005), зборніка выбранай паэзіі «From Belarus with Love» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «Święta Nowego Rocku» (Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2006), па-польску[2]). Вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы. Перакладае з французскай, украінскай і польскай моў.              

Эдуард Акулін - беларускі паэт, перакладчык, бард. алоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень». Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песні, Лаўрэат міжнароднай прэміі Міколы Ганька, Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», Лаўрэат літаратурнай прэміі «Срэбнае лятучае пяро», Балгарыя З’яўляецца аўтарам драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996); двух песенных магнітаальбомаў: «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000); а таксама кампакт-дыскаў: «Напачатку была Песьня» (2003), «Песьні залатой Крывіі» (2008), «Не магу жыць без крыл…» (2012). Цяпер — З’яўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, славенскай, балгарскай і нямецкай моў. Вершы Эдуарда Акуліна перакладаліся на англійскую, французскую, італьянскую, украінскую, рускую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, сербскую, літоўскую, латышскую і нямецкую мовы.

              

Лявон Вольскі - беларускі музыкант, літаратар, мастак, вядучы. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і спяваў у гуртах «Новае Неба» і «Zet». Прызёр глядацкіх сімпатый на фестывале «Рок-крок 1988»; лаўрэат фестывалю «Наваполацк 1988»; Гран-пры, прыз у намінацыі «Лепшы клавішнік» на фестывале «Тры колеры 1990»; «Рок-кароны» ў намінацыях «Песня году» («Партызанская») — 1996, «Альбом году» («Народныя альбом») — 1997, «Рок-карона 1997», «Праект году» («Сьвяты вечар 2000») — 1999, «Песня году» («Паветраны шар») — 1999, «Музыка году», «Падзея году» (праект «Я нарадзіўся тут»), «Лепшыя тэксты», «Песня году» («Тры чарапахі»), «Альбом году» («Тры чарапахі»), «Рок-карона» — усё 2000, «Выканаўца году» на «Рок-каранацыі 2004—2005», лаўрэат прэміі FreeMuse Award-2016 [9] і USMA-2019 у намінацыі «Лепшыя тэксты песень». Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.              

Зьміцер Вайцюшкевіч - беларускі спявак і музыка. Удзельнічаў у гуртах KRIWI і Палац. Зараз лідар і кіраўнік гурту WZ-Orkiestra. Цацачная крама (2001) — песні пра краму, дзе прадаюцца цацкі-жывёлы, на вершы Леаніда Дранько-Майсюка. Альбомы: Балады (2002) — песні на народныя тэксты і з часткова народнай музыкай, Паравіны году (2003) — песні на вершы Алеся Камоцкага, Паравоз кахання (2004) — песні на вершы Рыгора Барадуліна, Месяц і сонца (2005) — песні на японскія вершы, перакладзеныя на беларускую мову, Танга з ружай (2006) — песні на вершы Уладзіміра Някляева, Нявыдадзенае (2006) — песні, якія ня трапілі на ранейшыя дыскі, малавядомыя, Калыханкі (2007) — сумесны музычны праект разам з Дзіцячым фондам ААН UNICEF, Liryka (2007) — песні на вершы Генадзя Бураўкіна,Тое, што трэба (2008), Моя сябра анёлак (2009), Беларуская песня (2010) — запіс канцэрту, з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, Чара (2011), Што на сэрцы (2011), Ваячак (2012), Варанок (2013), Наша песня (2015), Камета (2016), У нашых снах (2017) — справаздача за 10 год творчай супрацы з Уладзімірам Някляевым. Люблю (на вершы У.Маякоўскага) (2018)              

Рэгістрацыя

  • Калі:

    22 лістапада 2020 г.

  • Дзе:

    Онлайн       

  • Registration

    Па спасылцы      

  • Час

    20:00 (Minsk) / 12:00 (Toronto) / 9:00 (Seattle)      

Данаціць

  • $
  •  

Падрабязнасці

Дата: Лістапад 22
Час: 12:00 pm - 2:30 pm
Тып мерапрыемства:Webinar
Падзея Tags:
,

Арганізатар

Тэлефон: (416) 530-1025
Пошта
BE
EN BE