Loading Падзеі

Пікет у памяць Рамана Бандарэнка

524 St. Clarens Ave
15 Лістапад 2020 @ 11:00 am - 2:30 pm EST
  • This event has passed.

У чацвер, 12га лістапада, Беларусь згубіла яшчэ аднаго Героя - Рамана Бандарэнку. Раман быў затрыманы і жорстка збіты паліцаямі лукашэнкаўскага рэжыму 11 га лістапада, ен памер ў шпіталі на наступны дзень пасля затрымання ад цяжкай мазгавой траўмы. Раман скончыў Інстытут Культуры ў Менску, быў актыўным абаронцам мемарыялу на менскай Плошчы Перамен.

Згуртаванне Беларусаў Канады і Парафія Св. Кірылы Тураўскага запрашаюць беларусаў Таронта і наваколляў ўшанаваць памяць Рамана, а таксама ўсіх беларускіх герояў, забітых падчас пратэстаў, ў гэтую нядзелю, 15га лістапада па адрасе 524 St Clarens ave, Toronto (Беларускі грамадска-рэлігійны цэнтр).

Прыносьце кветкі, свечы, партрэты загінулых, нацыянальную сімволіку. Абавязкова мець маскі і прытрымлівацца правілаў сацыяльнага дыстанцыравання ўнутры памяшкання і ў дворыку Цэнтра, арганізатары будуць сачыць за выкананнем правінцыйных абмежаванняў на рэлігійныя сходы ў сувязі з ковід19.

  • Збор удзельнікаў - 11.00-11.30
  • Малітва аб супачылых героях - 11.30-12.00
  • Фотаздымкі, запіс відэа ў падртымку загінулых і рэпрэсаваных - 12.00-12.30

Нельга забыць і дараваць вынішчэнне беларускага народу.

Жыве Беларусь!

Падрабязнасці

Дата: 15 Лістапад 2020
Час: 11:00 am - 2:30 pm
Тып мерапрыемства:Vigil
Падзея Tags:

Месца правядзення

Адрас: 524 St. Clarens Ave
Таронта, Антарыё M6H 3W7 Канада

+ Google Map
Тэлефон: (416) 530-1025

Арганізатар

Тэлефон: (416) 530-1025
Пошта
BE