З нагоды Міжнароднага дню правоў чалавека, Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае вас на вэбінар, прысвечаны беспрэцэндэнтным парушэнням правоў чалавека ў Беларусі і міжнародным механізмам іх абароны.
Калі і дзе
- 12 снежня
- https://us02web.zoom.us/j/85771558477
- 10:00 AM Toronto (Canada)
- 15:00 Лондан (Брытанія)
- 16:00 Стакгольм (Швецыя)
- 16:00 Мюніх (Нямеччына)
Удзел прымуць:
- Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", былы вязень сумлення, лаўрэат шматлікіх прэміяў, у тым ліку Right Livelihood Award 2020.
- Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна", юрыст і праваабаронца. Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
- Martin Uggla, праваабарончая ініцыятыва Östgruppen (Швецыя)
- Marco Fieber, Libereco Partnership for Human Rights (Germany-Switzerland)
- Hilary Homes, Amnesty International (Канада)
- Aisha Jung, Amnesty International (Вялікабрытанія)
Даведка:
- Праваабарончы цэнтр «Вясна» - няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. "Вясна" з'яўляецца сябрам FIDH (Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека)
- Amnesty International - гэта сусветны рух, які налічвае больш за 7 мільёнаў чалавек з 150+ краін, якія працуюць разам у абароне і прасоўванні правоў чалавека.
- Östgruppen (Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека) накіравана на ўмацаванне дэмакратыі і асвятлення парушэнняў правоў чалавека ва Усходняй Еўропе.
- Libereco - Партнёрства па правах чалавека , незалежная нямецка-швайцарская няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі і Украіне.