3-4 верасня 2022 г у горадзе Саут Рывер, Нью Джэрсі, адбылася 34я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, арганізваная Беларуска Амерыканскім Заадзіночаннем пры падрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады. У Сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх суполак Бостана, Філадэльфіі, Чыкага, Сан-Францыска, Фларыды, аб’яднанання АВА (Аssociation of Belarusians in America), беларускай Аўтакефальнай Царквы. Першая сустрэча амерыканскіх і канадыйскіх беларусаў адбылася ў 1952 г на канадыйскім баку Ніягарскага вадаспаду, такім чынам сёлета ўдзельнікі адсвяткавалі 70-я ўгодкі гэтай традыцыі, і шчыра прывіталі дзвюх удзельніц той памятнай першай сустрэчы – спадарынь Надзею Запруднік і Алу Орса-Рамана. Канадыйскую дэлегацыю на 34-й Сустрэчы  прасдтаўлялі старшыня ЗБК Алена Лявончанка, старшыня Канадыйскага сэктару Рады БНР Алесь Кот, сябра ЗБК Віталь Кошалеў, заснавальніца і дырэктарка арганізацыі Feminist Data & Research Ана Андросік. 

Падчас працоўнай часткі мерапрыемства адбыліся прэзентацыі суполак і праектаў дыяспары, а таксама круглы стол, на якім удзельнікі абмеркавалі новыя накірункі дзейнасці дыяспары ў кантэксце масавых рэпрэсій на Беларусі і ўцягнення Беларусі ў вайну ва Ўкраіне са згоды дыктарскага рэжыму Лукашэнкі. Па выніках сустрэчы апублікаваны зварот удзельнікаў да суайчыннікаў за мяжой і  рэзалюцыя да ўрадаў Канады і ЗША. Таксама дэлегаты Сустрэчы і суполка беларусаў Саўт Рывер запісалі відэа зварот  са словамі падтрымкі да ўсіх, хто працягвае барацьбу з дыктатурай на Радзіме. 

Чытайце разгорнутую справаздачу і глядзіце вялікі фотарэпартаж аб Сустрэчы на сайце часопіса “Беларус”

Фота Алеся Пазьняка

BE