25 лістапада ў Беларускім Цэнтры Таронта Арт-Гасьцёўня “На покуці” і Згуртаваньне Беларусаў Канады адзначылі Дзень Герояў.
Рубрыка: Падзеі
Пётра Мурзёнак: 27 лістапада – Дзень Герояў (кароткі нарыс)
Слуцкі збройны чын адбыўся ў канцы 1920 года (27 лістапада – 31 сьнежня), у час, калі ішла польска-савецкая вайна. Падчас паўстаньня прайшлі баі паміж беларускімі сіламі, прыхільнымі да Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), і Чырвонай Арміяй. Ваенна-палітычныя ўмовы вакол Слуцкага збройнага чыну Паўстаньне адбылося ў хуткім часе пасьля заключэньня Рыжскага дагавора аб перамір’і і ўмовах міру...
"Канада — гэта Беларусь, якой удалося". Беларуска з Таронта пра тое, чаму і за мяжой трэба быць беларусам
Хакей, кляновы ліст і Сэлін Дыён. Гэта традыцыйны набор ведаў беларуса пра Канаду. А ў беларусаў, якія жывуць у Канадзе, іх новы дом асыцыюецца з радзімай: існаваньне ў ценю магутнага суседа, прагматычныя і рахманыя людзі, якія больш за 100 гадоў шукаюць сваю ідэнтычнасьць. Як жывецца беларусам у Канадзе, якую прэм’ер краіны Жустэн Трудо абвесьціў першай постнацыянальнай краінай сьвету? Пра краіну, якая сёлета сьвяткуе 150-годзьдзе...
Вынікі 45-га агульнага Зьезду ЗБК
ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ Паведамленьне 12 лістапада ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Таронта адбыўся 45-ы звычайны агульны Зьезд Згуртаваньня Беларусаў Канады. Дэлегаты Зьезду выслухалі і абмеркавалі справаздачы Галоўнае Управы ЗБК, яго аддзелаў, Скарбніка і Нагляднае Рады. Зьезд вызначыў асноўныя накірункі дзейнасьці арганізацыі на наступныя тры гады і абраў новыя кіраўнічыя і кантрольныя ворганы арганізацыі. На пасаду...
Дзень беларускай вайсковай славы
Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе з гадавінай славутай перамогі пад Воршай! У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая Аршанская бітва, у якой беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Канстантынам Астроскім разьбілі шматкроць пераважаючыя войскі Маскоўскага княства. На вялікі жаль, сёлета маскоўскае войска ізноў ідзе на Беларусь, каб дэманстраваць сваю пагрозу сувэрэнітэту Беларусі й яе суседзяў...
Валянціна Шаўчэнка: Адна з галоўных праблем беларускага жыцця – гэта няздольнасць часам знаходзіць кампрамісы
Дарагія суайчыннікі! Шчыра вітаю вас ад імя Згуртавання беларусаў Канады! Адразу хачу падзякаваць Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” за магчымасць сустрэцца на Радзіме і абмеркаваць важныя для ўсіх нас пытанні, абмяняцца думкамі і знайсці новых сяброў, сустрэцца са старымі знаёмымі і адчуць яднанне беларусаў усяго свету. Дзякуй Згуртаванню “Бацькаўшчына” за тое, што, нягледзячы на цяжкія ўмовы,...
У Канадзе ўшанавалі памяць Мітрапаліта Мікалая
(артыкул абноўлены) 28 траўня 2017 г. у Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтры горада Таронта адбылася Ганаровая Акадэмія з нагоды 100-годзьдзя Мітрапаліта Мікалая – Першагэрарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы у 1983 – 2002 г. У прыбранай па-сьвяточнаму залі Цэнтру сабраліся ўшанаваць памяць Уладыкі Мікалая тыя, хто яго ведаў як сьвятара, як чалавека, хто разам зь ім сваім асабістым удзелам...
БІНІМ на Кангрэсе Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады – 2017
З 27 мая па 2 чэрвеня 2017 года ў Райерсон універсітэце ў Таронта (Ryerson University, Toronto, Ontario) праходзіў 86-ты штогодны кангрэс Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады. На Кангрэсе вынікі сваёй апрацы прадстаўлялі звыш 8000 даследчыкаў, аб’яднаных у больш чым 70 навуковых ассацыяцый. Па традыцыі ў Кангрэсе прынялі ўдзел сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва...
З Новым Годам!
Згуртаваньне Беларусаў Канады шчыра віншуе са Сьвятам Божага Нараджэньня і Новым 2017 Годам! Прапануем паглядзець традыцыйнае ўжо відэа-віншаваньне ад “Яваровых Людзей” і ўсіх беларусаў Канады!
Андрэй Саньнікаў прэзэнтаваў сваю кнігу ў Канадзе
Прэзэнтацыя кнігі Андрэя Саньнікава «Мая гісторыя. Беларуская “Амэрыканка”, або выбары пры дыктатуры» былі арганізаваныя Згуртаваньнем Беларусаў Канады 17 лістапада адразу ў двух гарадох Антарыё. Таронта прывітаў былога палітзьняволенага, кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі 2010 году, намесьніка Міністра Замежных спраў Беларусі 1995-1996 г. Андрэя Саньнікава ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры Таронта ўвечары. Раніцай таго ж дня беларусам Атавы...
Прэзентацыя беларускіх кніг у Атаве
9-га кастрычніка 2016 года ў Атаве (Канада) адбылася прэзентацыя двух цікавых кніг: Пятра Сільвестравіча Мурзёнка “Адвечныя Плыні” і Пётры Пятровіча Мурзёнка “Шляхі да беларускай нацыі”. Кнігі былі выдадзены ў Мінску пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына”. Напачатку вечарыны Пётра Мурзёнак распавёў пра кнігу свайго бацькі, Пятра Сільвестравіча, “Адвечныя Плыні”, якая, нажаль, пабачыла свет ужо пасля...
У Атаве сустрэліся беларусы Паўночнай Амерыкі
Ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў беларусы Паўночнай Амерыкі раз на два гады ладзяць свае традыцыйныя сустрэчы. Сёлетняя, 32-я Сустрэча, прысвечаная тэме «Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры», праходзіла з 3 па 5 верасня ў сталіцы Канады – Атаве. Арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскае задзіночанне (БАЗА).
Рэзалюцыя 32-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі
Мы, прадстаўнікі беларускіх асяродкаў Паўночнай Амерыкі, удзельнікі 32-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі абмеркаваўшы актуальныя пытаньні стану беларускай нацыянальнай сьведамасьці, грамадзянскай супольнасьці і культуры ў асяродках дыяспары і зыходзячы з пазіцыі аб культурным адзінстве беларускай нацыі сьведчым наступнае: Культурнае адзінства нацыі абазначае і прадугледжвае беларускую ідэнтычнасьць паўсюдна, дзе жывуць беларусы (або людзі, якія ідэнтыфікуюць сябе беларусамі);...
Вандроўка да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідлэндзе
Традыцыйная вандроўка да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлэнду (Антарыё) адбылася 4 чэрвеня. Сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады і Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы штогод наведваюць гэты сымбаль веры і беларушчыны. Сёлета акрамя мэмарыялу беларусы завіталі ў музэй сярэднявечча, што паўстаў у адноўленым манастыры побач з Прошчай.
Мова Нанова ў Таронта: Юбілей фольк-гурту “Яваровы людзі”
28 траўня адбыўся заключны ў гэтым сэзоне выпуск Мова Нанова ў Таронта, прысьвечаны юбілею фольк-гурту “Яваровы людзі”. Гурт адсьвяткуе сваё 15-годзьдзе ў чэрвені. Упершыню выступ будучага гурту “Яваровы людзі” адбыўся 24 чэрвеня 2001 году ў Кітчэнэры на мультыкультурным фэсьце. Там выступалі сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады, якія пасьля арганізаваліся ў гурт пад назвай “Яваровы людзі”. Ад...
3-5 верасня 2016, 32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі
Дарагія сябры! Сардэчна запрашаем Вас на 32-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі!
Кіраўнік дзіцячага клюбу беларускай мовы ў Таронта: “Для маленькіх беларускіх таронтаўцаў гэта не сумныя ўрокі, для іх гэта – жыцьцё”
З верасьня 2015 года ў Таронта пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага пачаў дзейнічаць дзіцячы клюб беларускай мовы і культуры «Размова». Два разы на месяц дзеці прыходзяць у беларускі цэнтар, каб даведацца пра гістарычную радзіму, навучыцца пісаць і чытаць на матчынай мове, пагуляць з сябрамі.
Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Беларускамоўныя дзеткі
Паважаныя сябры, Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае: Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Беларускамоўныя дзеткі. 7 траўня, субота, 5pm-8pm
Святкаванне 98-х ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве
16-га красавіка 2016 года ў Атаве адбылося святкаванне 98-х ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне пачалося малітвай за Беларусь, якую прачытаў святар Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Святаслаў. З грунтоўным дакладам пра гістарычную ролю 25-га сакавіка, як Дня Беларускай Незалежнасці, выступіў старшыня атаўскага аддзелу Згуртавання Беларусаў Канады Пётра Мурзёнак. У свам дакладзе спадар Пётра Мурзёнак засяродзіў...
Дзень Волі ў Таронта
МЫ ДАДАЛІ ВІДЭАЗАПІС ШЭСЬЦЯ І ВІНШАВАНЬНІ У нядзелю 20 сакавіка Згуртаваньне Беларусаў Канады адзначыла 98-ую гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяточным шэсьцем зь бель-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай вуліцы Таронта – найбуйнейшага гораду Канады.