Карціны беларускай мастачкі Алены Ляпко, выстаўленыя ў Shenkman Arts Centre ў Атаве, ўраджваюць сваёй непаўторнай і лёгкай аўрай пачуцця гораду і яго наваколля… Горад пазнавальны — Атава, сталіца Канады. Але чым болей ты глядзіш на карціны, тым пачуццё канкрэтнасці і дэталёвага падабенства знікае. З’яўляецца лёгкае і шапатліва-ўзнёслае адчуванне нечага жывога, асаблівага… Вечаровы горад, падсвечаны неонавым...
Рубрыка: Падзеі
Беларуская ялінка ў Таронта
Мароз лютаваў на двары, а ў беларускім цэнтры Таронта панаваў святочны настрой. З самага ранку тут звінелі дзіцячыя галасы, чуўся смех дарослых. На святочную Ялінку, якая адбылася 11 студзеня, завіталі маленькія беларусы разам са сваімі бацькамі. Цэлы год дзеткі чакалі гэтага свята. Яны рабілі касцюмы, вучылі вершы, песні. І вось гэты дзень прыйшоў! Загарэліся рознакаляровыя...
80 год споўнілася АНАТОЛЮ ІВАНАВІЧУ ХРАНОЎСКАМУ
Анатоль Іванавіч Храноўскі – знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі ў Паўночнай Амерыцы, справіў сёлета 80-гадовы юбілей. Анатоль Іванавіч Храноўскі нарадзіўся 3 сакавіка 1934 года ў Слоніме. Пасьля другой сусьветнай вайны разам з бацькамі вымушана апынуўся на Захадзе, а з 1949 года прыехаў у Манрэаль, Канада. У гэтым горадзе жыў увесь і толькі нядаўна перабраўся ў невялікі...
Сьвяткаваньне 96-х угодкаў Абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Аттаве
Сьвята праходзіла 6 красавіка 2014 года ў грамадскім цэнтры Хінтонбург, што на вуліцы Велінгтон у Аттаве. Трэба адзначыць, што першае сьвятаваньне Дня 25 Сакавіка у Аттаве праходзіла ў гэтым жа цэнтры 15 гадоў таму назад. На сьвята прыйшлі добра знаёмыя людзі і пару чалавек новенькіх. Запрашэньні былі высланы па электроннай пошце, а таксама былі...
Мітынг у падтрымку ўкраінскага народа
У нядзелю, 2 сакавіка пасьля традыцыйнае нядзельнае малітвы ў царкве Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Таронта пад бел-чырвона-белымі сьцягамі далучыліся да акцыі пратэсту ўкраінскае дыяспары ля расейскага кансуляту. Ад імя Згуртаваньня Беларусаў Канады удзельнікі акцыі выказалі падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе супраць расейскае акупацыі. У прамове да ўдзельнікаў мітынгу было адзначана, што ад выніку цяперашняга змаганьня...
Беларусы Таронта супраць хакейнага чэмпіянату ў Менску
19 сьнежня ў Таронта, каля Музэю хакейнай славы прайшоў пікет супраць правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі. Пікет быў арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў Канады і прымеркаваны да трэцяй гадавіны разгону Плошчы ў Менску. Чэмпіянат сьвету па хакеі пройдзе ў Менску з 11 па 25 траўня 2014 году. Палітыкі шэрагу краінаў, сярод якіх Фінляндыя, Швэцыя, Польшча неаднаразова выступалі з прапановай байкатаваць гэтае спартовае мерапрыемства ў Менску з-за...
Згуртаванне беларусаў Канады адзначыла сваё 65-годдзе
1 снежня 2013 года беларусы Канады адсвяткавалі 65-годдзе старэння Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК). Перад пачаткам святочнай часткі адбылася супольная малітва за душы ўсіх спачылых сяброў Згуртавання, а таксама ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну. Сёлета імпрэза праходзіла ў фармаце вялікага супольнага Дня Народзінаў. Да сяброў Згуртавання, што сабраліся ў вялікай залі ЗБК, звярталіся з віншаваньнямі прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў...
Вользе Грыцук – 90 гадоў
29 кастрычніка 2013 г. споўнілася 90 гадоў Вользе Грыцук – адной з актыўных дзяячак беларускага руху ў Канадзе. Муж спадарыні Вольгі, Аляксей Грыцук, быў выбітнай асобай беларускай дыяспары: гісторыкам, літаратуразнаўцам, настаўнікам, старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады. Сама Вольга Грыцук выступіла адной з заснавальніцаў Згуртаваньня беларускіх жанчын Канады, а потым узначальвала гэтую арганізацыю на працягу 18 гадоў....
Больш пра Вольгу Грыцук можна прачытаць у нарысе Сяргея Чыгрына: http://novychas.info/asoba/jubiliejny_fest_voljhi_hrycuk/
Беларусы аднавілі Еўфрасіннеўскі крыж
Крыж быў упершыню пастаўлены ў гэтым традыцыйным месцы паломніцтва прадстаўнікамі беларускай дыяспары з усяго свету ў 1988 г. у памяць 1000-годдзя хрысціянства ў Беларусі. Арганізатарамі і галоўнымі фундатарамі таго праекта былі Вінцук і Раіса Жук-Грышкевічы, на ўрачыстае адкрыццё Крыжа прыязджала Наталля Арсеннева, якая прысвяціла яму адзін з сваіх вядомых вершаў. Сёлета Крыж давялося дэмантаваць, бо...
Беларусы Канады адзначылі 27-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС
У беларускім грамадска-рэлігійным Цэнтры Таронта беларусы Канады адзначылі 27-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Старшыня Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка узгадала пра вялікую дапамогу, якую аказалі сваёй радзіме эмігранты праз заснаваны Івонкай Сурвілай, Зінаідай Гімпелевіч і Паўлінай Пашкевіч – Смітс Канадыйскі Фонд Дапамогі Ахвярам Чарнобылю. На Беларусь былі адпраўлены на мільёны даляраў лекі і адзенне,...
Дзень Волі ў Атаве
6 красавіка 2013 года атаўская мэрыя гасцінна адчыніла дзверы канадыйскім беларусам, якія сабраліся ў гэты дзень на святкаванне 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Карані свята вядуць да 25-га сакавіка 1918 года, калі пачаўся новы адлік беларускай гісторыі, звязаны з набыццём незалежнасці і цяперашняй Беларусі. Сакавіцкія падзеі 1918 года сталі пачатковай старонкай, якая істотна...
Зварот Cтаршыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы
25-га Сакавіка 2013 г. Дарагія Суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі наш народ абвесьціў незалежнасьць сваёй дзяржавы. У той памятны год, мы афіцыйна перасталі быць абарыгенамі Паўночна-Заходняга Краю Расейскай Імпэрыі ды сказалі сьвету, што мы – і толькі мы...
Вечарына беларускай лірыкі, прысьвечаная Дню закаханых
16 лютага 2013 г. у памяшканьні Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру Таронта адбылася вечарына беларускай лірыкі, прысьвечаная Дню закаханых. Імпрэза была арганізаваная Згуртаваньнем беларусаў Канады. Са сцены гучалі вершы і песьні на вершы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна. Госьцяй вечарыны была беларуская пісьменьніца і паэтэса Вольга Іпатава, якая...