Рубрыка: Падзеі

Беларусы Канады на парадзе Сантаў з усяго свету

17 лістапада ў Эрын Мілс Таун Цэнтры ў Місісазе, Антарыё, адбыўся штогадовы дзіцячы парад Сантаў з усяго свету. Удзел прымалі дзіцячыя калектывы з Украіны, Польшы, Галандыі, Македоніі і іншых краін. Сёлета да параду далучылася і беларуская дэлегацыя, якая выглядала каларытна і своеасабліва. Адметнасцю беларускай групы сталі мамы з немаўлятамі на руках, а таксама высока ўзнятая калядная зорка....

1 Лістапад 20121 Лістапад 2012

Літаратурная вечарына ў Атаве

27 кастрычніка 2012 года ў Атаве адбылася прэзентацыя адразу двух паэтычных зборнікаў  атаўскага паэта Пётры Мурзёнка “Крыніца” (Менск, 2011) і “Пакуль нашыя анёлы лётаюць над акіянам” (Атава, 2012). Пётра Мурзёнак нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў у пасёлку Дунілавічы, на Пастаўшчыне. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Дварчаны. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Доктар медыцынскіх навук, мае 157 навуковых публікацый. Вершы, па...

28 Кастрычнік 201228 Кастрычнік 2012

30-я сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі

1-3 верасьня 2012 г. у Таронта адбылася юбілейная 30-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, арганізаваная Згуртаваньнем Беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА). Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі праходзяць штодва гады, пачынаючы ад 1952 году. У беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры Таронта сабралося больш за 70 чалавек, якія рэпрэзэнтавалі шматлікія беларускія суполкі ЗША і Канады. Пасля малітвы за беларускі...

5 Верасень 20125 Верасень 2012

Рэзалюцыя No 1 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі

Рэзалюцыя No 1 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі Таронта, 2 верасня 2012 года Мы, удзельнікі 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, абмеркавалі сучасную сітуацыю ў  беларускім замежжы – дасягненні,  праблемы, цяжкасці і перашкоды, якія маюць месца ў жыцці беларускай эміграцыі на паўночна-амерыканскім кантыненце. Цяпер у эміграцыйных асяродках наступіў час вялікіх пераменаў, старэйшае пакаленне эмігрантаў у большасці...

4 Верасень 20124 Верасень 2012

Рэзалюцыя No 2 30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі

Рэзалюцыя No 2 30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі Таронта, 2 верасня 2012 года Мы, удзельнікі 30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі, што адбылася з 1-га па 3-га верасня у Таронта, Канада, выказваем сваю салідарнасць з палітзняволенымі ў Беларусі, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды, за свабодную будучыню нашай Бацькаўшчыны, і ПАТРАБУЕМ ад цяперашніх уладаў Беларусі: 1.         cпыніць рэпрэсіі...

3 Верасень 20123 Верасень 2012

30-я сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі

Дарагія сябры! Запрашаем Вас прыняць удзел у 30-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбудзецца 1-3 верасня гэтага года ў Таронта. Гэтыя сустрэчы праходзяць рэгулярна раз на два гады, пачынаючы з 1952 года. На сустрэчу прыязджаюць беларусы з розных гарадоў Канады і ЗША, а таксама запрошаныя госці з Беларусі. Праграма сустрэчы і дададковая інфармацыя (pdf-format): Афіцыйная...

29 Ліпень 20126 Кастрычнік 2020

Беларусь на Дні Канады ў Таронта

Як і беларусы, канадцы таксама маюць у першыя дні ліпеня доўгія выходныя. Гэты long weekendтаксама прымеркаваны да дзяржаўнага сьвята — Дня Канады. Яно адзначаецца 1 ліпеня, пачынаючы з 1867 году, у сувязі з падпісаньнем акту аб Брытанскай Паўночнай Амэрыцы і аб’яднаньнем Канады ў адзіную дзяржаву. Гэта ўлюбёнае дзяржаўнае сьвята канадцаў. Нягледзячы на тое, што прыкладна кожны шосты канадзец нарадзіўся па-за межамі краіны, тут усе без выключэньня называюць сябе канадцамі, часам удакладняючы: канадзец...

5 Ліпень 20125 Ліпень 2012

Дзіцячая Ялінка

Зладзілі Ялінку і для дзетак. Паказалі дзіцячы варыянт навагодняга фольк-мьюзікла “Дружная капэля” па матывах казкі Сержука Вітушкі, паігралі з дзеткамі ў гульні, а Дзядуля Мароз са Снягуркай прывзлі цэлы воз падарункаў. І вядома ж, не абыйшлося без карагодаў, падарункаў і салодкага стала з рознымі прысмакамі… Падрабязней тут: http://javarovy-ludzi.livejournal.com/8649.html

15 студзень 201215 студзень 2012

Шлях да вяртання

“Шлях да вяртання” — гэта назва зборніка вершаў Юрася Шамецькі. Зборнік выйшаў у гэтым годзе ў Мінску і 11 верасня адбылася яго прэзентацыя, якая праходзіла ў садзе, дзе жыве сям’я Шамецькаў, і на якую прыйшло звыш пяцідзесяці беларусаў, якія пражываюць у Аттаве. Юрась Шамецька пачаў пісаць вершы даўно, год двадцаць таму назад. Былі вымушаныя перапынкі,...

2 Кастрычнік 20112 Кастрычнік 2011

Летняя сустрэча беларусаў Аттавы

21 жніўня гэтага года беларусы Аттавы правялі сумесны адпачынак, па традыцыі на маляўнічым возеры Philippe-Lake. Надвор’е здаецца не зусім спрыяла і многія землякі пабаяліся відаць дажджу. Але ж ці ў гэтым справа. Людзі, якія сабраліся цудоўна правялі час. Сапраўды недзе з 20 хвілін прайшоў невялічкі дождык, але мы усе былі абаронены дзякуючы вялікаму тэнту, які...

3 Верасень 20113 Верасень 2011

Акцыя салідарнасьці ў Канадзе

20 ліпеня, у сераду, група беларусаў Таронта сабралася каля будынку Гарадзкой управы (City Hall), каб распаўсюдзіць сярод мінакоў улёткі аб сытуацыі ў Беларусі. У выніку акцыі больш чым паўтары сотні жыхароў і гасьцей антарыйскай сталіцы даведаліся пра беларускіх палітвязьняў, масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і брутальны разгон акцыяў “маўклівага пратэсту”. Распаўсюд улётак на плошчы...

20 Ліпень 201120 Ліпень 2011

Ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму

Многія беларусы, напэўна, нават не здагадваюцца, што пад Мідландам, у месцы Martyrs’ Shrine www.martyrs-shrine.com/index.php, што перакладаецца як Прошча пакутнікаў, дзе розныя народы ставяць памятныя знакі сваім землякам і сваёй краіне з розных нагодаў, ёсць крыж, што калісьці паставілі беларусы Згуртавання Беларусаў Канады ў гонар тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі. Ініцыятарамі такога памятнага знаку ў гэтым урочышчы...

18 Ліпень 20114 снежань 2020

Купалле 2011. Адсвяткавалі!

Паездка ў Слуцак на Купалле для многіх ужо сталася штогадовай традыцыяй, ледзь не галоўнай падзеяй году і проста святам, дзе можна актыўна адпачыць, дакрануцца да старажытных абрадаў, паспяваць купальскія песні, патанчыць і, магчыма, адшукаць папараць-кветку… Падрабязна http://javarovy-ludzi.livejournal.com/4735.html#cutid1

18 Ліпень 201118 Ліпень 2011

Акцыі салідарнасьці ў замежжы

Салідарнасьць з удзельнікамі “маўклівых” акцый у Беларусі выказалі беларусы замежжа, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый ў Канадзе, Вялікай Брытаніі, Літве. Да акцыяў салідарнасьці з маўклівымі пратэстамі ў Беларусі далучыліся беларусы Таронта (Канада). Больш за дваццаць чалавек сабраліся ў сераду 13 ліпеня на плошчы перад будынкам Гарадзкой управы, каб падтрымаць суайчыньнікаў на Радзіме. Тамака ж быў...

14 Ліпень 201114 Ліпень 2011

На сваё 10-годдзе “Яваровы людзі” паказалі гасцям абрад Радзіны

“Я шчаслівы, што мог пабачыць хоць у Таронта такі цікавы і старажытны беларускі абрад”, – сказаў адзін з запрошаных гасцей падчас святкавання 10-годдзя нашага калектыву. І дадаў: “Удзельнікі так праўдападобна ўсё рабілі і гаварылі, што было адчуванне, што адбываецца ўсё насамрэч, проста хтосьці падглядаў за імі”. Дзякуй добраму чалавеку за добрыя словы.Стараліся! Падрабязна http://javarovy-ludzi.livejournal.com/1900.html#cutid1

10 Чэрвень 201110 Чэрвень 2011

Дзень Волі ў Канадзе

26 сакавіка 2011 г. у Таронта адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў Канады. Ня толькі таронтаўскія беларусы, але і жыхары навакольных гарадоў сабраліся на плошчы Нэйтан Філіпс каля будынку Гарадзской управы (City Hall), каб адзначыць угодкі ўтварэньня БНР і падтрымаць змагароў з дыктатурай на Бацькаўшчыне. Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фатаздымкамі, якія адлюстроўваюць...

26 сакавік 201126 сакавік 2011

РЭЗАЛЮЦЫЯ мітынгу, прысьвечанага 93-й гадавіне абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі

Мы, удзельнікі сьвяточнага мітынгу ў гонар Дня Волі, віншуем усіх, каму дарагія свабода і незалежнасьць Беларусі, з гэтым найвялікшым сьвятам беларускага народу. Разам з тым мы адзначаем, што сёлетні Дзень Волі праходзіць ва ўмовах, найбольш цяжкіх і брутальных за ўсе гады панаваньня дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Сотні людзей кінутыя ў турмы, сярод іх – кандыдаты ў...

26 сакавік 201126 сакавік 2011

На дзень Волі

Вольга Іпатава На дзень Волі Мы, Беларусы, слова “Свабода” Лёсам пісалі, за іншых не горшым. Альгердавай дзідай на Сініх Водах, Харугвай у вераснёўскім небе пад Воршай. Коней магутнымі капытамі Пад Грунвальдам “ВОЛЯ!” прагрукаталі. Жыло тое слова – пад свістам нагаек, Пад ліўнем свінцовым, над рогатам зграі, У Каліноўскага запавеце апошнім, І слуцкіх паўстанцаў у сэрцы...

26 сакавік 201126 сакавік 2011
BE