
- Атаўскі аддзел быў заснаваны ў 1975 г. (старшыня Янка Сурвілла, сакратар-скарбнік Алена Скурат). Аддзел быў нешматлікім, яго аснову складала сямейства Сурвілаў.
- У 1975-1997 гг. актыўнасьць адзелу ўключала рэпрэзэнтацыю беларускіх інтарэсаў у шматкультурных канадыйскіх арганізацыях розных узроўняў.
- У 1989г., Івонка Сурвілла разам з Зінай Гімпелевіч і Паўлінай Сміт-Пашкевіч сузаснавалі Канадыйскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі - аздараўленьне беларускіх дзяцей праходзіла непасрэдна ў канадыйскіх сем’ях амаль ва ўсіх правінцыях.

- Новы этап у жыцці аддзела пачаўся з канца 20-га -пачатку 21 стагоддзя, калі ў Атаву прыехалі беларусы новай хвалі эміграцыі (у 1998-2000 гг. - старшыня аддзела Уладзімір Міхайлаў, з 2001 г. - Пётра Мурзёнак).
- З 2001 па 2005 гг. Пётра Мурзёнак быў старшынём усяго Згуртаваньня беларусаў Канады.
- У 2017-2020 гг. сябры Атаўскага аддзела ЗБК, Сяргей Мазгавы і П. Мурзёнак, з’яўляюцца сябрамі Галоўнай управы ЗБК, а Наталія Баркар і Аляксандр Каралькевіч - сябрамі Нагляднай Рады ЗБК.
- Сябры аддзела з'яўляюцца адміністратарамі некалькіх беларускіх сайтаў у Канадзе:
- – http://www.belaruscanada.org сайт ЗБК, адміністратар Ю.Шамецька (з 2001 года);
- – http://www.binim.orgсайт Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе, адміністратар А.Каралькевіч (з 2017 года),
- – www.sakavik.netасьветніцкі сайт, адміністратар П.Мурзёнак (з 2012 года).
- На старонках сайта www.sakavik.net публікуецца часопіс «Культура. Нацыя».За сем год выйшла 25 нумароў часопіса, дзе апублікаваны каля 150 артыкулаў 44 аўтарамі. Амаль 60% чытачоў часопіса - чытачы з Беларусі.
- У 2004-2009 гг. у Атаве працавала беларуская суботняя школа, створаная пры падтрымцы гарадзкой адукацыйнай праграмы, дзе навучаліся 15 вучняў (настаўнікі - Даната Генрыхаўна і Пётр Сільвестравіч Мурзёнкі).
- The musical duet “Cantabile” was founded by Vlada Chametka (violin) and Mikhail Rykov (guitar).
- Сябрамі аддзела за два дзесяцігоддзі апублікаваны 14 кніг, 12 кніг - на беларускай мове і 2 кнігі - на англійскай.
- Сябры Атаўскага аддзела арганізавалі адну з найлепшых за апошнія 15 год сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі (3-5 верасня 2016 года, Hotel Lord Elgin).
- На думку многіх людзей святкаванне 100-годдзя БНР 11 сакавіка 2018 года ў Атаве, арганізаванае сябрамі аддзела, было найлепшым сярод праведзеных беларускай дыяспарай ва ўсім свеце. На свяце прысутнічала больш за 180 гасьцей, цудоўная атмасфера памяшканьняў Парламента Канады (Parliament Hill), убраньне галоўнай залі ў бел-чырвоныя колеры, выстава беларускіх кніг і нарэшце смачныя, багатыя і разнастайныя пачастункі.
- Беларусы Атавы гуртуюцца падчас сумеснага правядзенне святаў, імпрэзаў, канцэртаў, маёвак, сумеснага адпачынку і маніфестацый у падтрымку развіцця дэмакратыі ў Беларусі.
- Сябры аддзела ў апошнія гады падтрымліваюць цесныя сувязі з іншымі дыяспарамі горада: венгерскай, латышскай, літоўскай, польскай, украінскай, чэшскай, эстонскай.