Храналогія Таронтаўскага аддзелу ЗБК
Таронта прыцягвала эмігрантаў зь беларускіх земляў ад канца ХІХ-га стагодзьдзя, аднак беларускае грамадзкае жыцьцё пачалося толькі з эмігранцкай хваляй пасьля Другой Сусьветнай вайны. Грамадзкае і рэлігійнае жыцьцё беларусаў у Таронта ішлі поруч. ЗБК-оўцы Таронта былі заснавальнікамі парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
1948
1948 - заснаваны Беларускі Выдавецкі Фонд (залажыў Кастусь Акула), з якога фінансаваліся ''Беларускі Эмігрант”, “Зважай'', іншыя выданьні. The Belarusian Immigrant i Zvażaj, among others.
1948
28-га лістапада 1948 году ў Таронта заложана Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК), першая беларуская нацыянальная арганізацыя ў Паўночнай Амэрыцы. Kастусь Акула абраны на Старшыню Галоўнае Управы. Сябры Таронтаўскага аддзелу дапамагаюць арганізавацца беларусам іншых гарадоў Антарыё – Ошавы, Гамільтану, Кінгстану, Садбуры.
1948–1954
The Belarusian Immigrant 1948 – 1954 - у Таронта памесячна выходзіць “Беларускі Эмігрант” пад рэдакцыяй Кастуся Акулы
1951–1954
1951- 1954 – лектарат беларусаведы ў Таронтаўскім універсітэце ў рамках аддзела славістыкі. Выкдадчык др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
1952
1952 – з ініцыятывы Таронтаўскіх беларусаў-ветэранаў Другой Сусьветнай вайны арганізуецца першая Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі ў Наягара Фолз.
1953
1953 - заложана крэдытовая суполка (каса ўзаемапомачы) (Belarusian (Toronto) Credit Union Ltd.) што дапамагае стаць на ногі у Канадзе шмат каму з суайчыньнікаў (першы старшыня др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч). Каса праіснавала болей дваццаці гадоў.
1954
1954 – Таронтаўксая грамада купляе будынак на 1000 Dundas St.
1954
1954 (2 кастрычніка) – першая багаслужба у парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага на 1000 Dundas St.
1959
1959 - Купляецца будынак на 524 St. Clarens Ave.
1966
1966 – Створана Задзіночаньне Беларускіх Жанчын
1967
1967 – створаны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Канадзе
1960-1970e
1960-1970-я гады – пры Беларускім цэнтры ў Таронта працуе танцавальны гурток (мастацкі кіраўнік Барыс Кірка)
1967
1967 – Сусьветная Выстаўка ў Монтрэалі EXPO 67. Кастусь Акула ладзіць акцыю пратэсту супраць СССР з антысавецкімі лёзунгамі і лістоўкамі.
1968
Tomorrow is Yesterday1968 – Раман Кастуся Акулы “Tomorrow is Yesterday” (выдавецтва “Пагоня”) стаў першым раманам беларускага эмігранцкага пісьменьніка, напісаным і выдадзеным па-ангельску.
1969
1969 – Таронтаўская беларуская грамада купляе ферму на возеры Манітувабін і называе будучае месца адпачынку ‘Слуцкам’.
1969
1969 - Таронтаўскія ЗБК-оўцы бяруць удзел у першым міжнародным Караване у Таронта (Metropolitan International Caravan), які налічваў 29 павільёнаў, у тым ліку беларускі.
March 25, 1970
25 сакавіка 1970 – ля будынку гарадзкой ратушы Таронта (City Hall) упершыню ўзьняты бел-чырвона-белы сьцяг. У далейшым бел-чырвона-белы сьцяг рэгулярна ўздымаўся на Дзень Волі каля ратушы Таронта аж да пачатку 21 стагодзьдзя.
1974
1974 - Кастусь Акула заснаваў Камітэт Сувязі Быўшых Беларускіх Вайскоўцаў (КСББВ) ў сімвалічныя 30-я ўгодкі Беларускае Краёвае Абароны (БКА). 17-18 жніўня 1974 г. у Манчэстэры, Вялікая Брытанія адбылася зарганізаваная сп. Акулам сутрэча Быўшых Беларускіх Вайскоўцаў, на якой было пастаноўлена закласьці КСББВ. У лістападзе 1974г. выйшаў першы выпуск часопісу ''Зважай'' Zvażaj 1974 – 1997 - выходзіць штоквартальны часопіс «Зважай” (Галоўны рэдактар К. Акула)
1974 – 1997
Zvażaj 1974 – 1997 - выходзіць штоквартальны часопіс «Зважай” (Галоўны рэдактар К. Акула)
1974 – 1978
Two volume of Byelarusian Language1974-1978 – выходзіць двухтомнае выданьне першага ў сьвеце падручніка беларускае мовы для англамоўных (аўтар Валянціна Пашкевіч).
1988
1988 – адкрыцьцё Беларускага Памятнага Крыжа Тысячагодзьдзя хрысьціянства ў Беларусі у Прошчы Пакутнікаў (Martyrs' Shrine) у Мідлэнд, Антарыё (асноўныя ахвярадаўцы і натхняльнікі праекту – спадарства Вінцук і Раіса Жук-Грышкевічы). У 1995 годзе побач усталяваны сымбалічны камень у памяць аб загінулых ад камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі.
1988
Harmony Printing Ltd. of Toronto publishes Communion-table Holly Gospel 1988 - Уладыка Мікалай (Мацукевіч) выдаў ''Напрастольнае Сьвятое Евангельле'' (выдавецтва Harmony Printing Ltd., Tоrontо)
1991 – 2006
1991-2006 - выдаецца інфармацыйны бюлетэнь ''Камунікат'' Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады (ККБК). Выйшла ў сьвет 89 выпускаў. (Выдавец - Старшыня ККБК, д-р Раіса Жук-Грышкевіч) Kamunikat, a periodical that delivers to its readers a total of 89 issues (Publisher: Chair of the Coordination Committee Dr. Raisa Žuk-Hryškievič)
1993
1993 г. – вялікая дэлегацыя беларусаў Канады (у тым ліку сябры таронтаўскага аддзелу ЗБК) узяла ўдзел у 1 Зьезьдзе Беларусаў Сьвету (Менск), арганізаваным ЗБС “Бацькаўшчына”.
1993
1993 – д-р Раіса Жук-Грышкевіч выдае кнігу “Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча”, у якой грунтоўна апісаная гісторыя паваенных беларускіх эмігрантаў у Таронта. The Life of Vincent Žuk-Hryškievič, a book that thoroughly depicts the life of post-World War II Belarusian immigrants in Toronto.
1995-1999
Information periodical INFA-ZBK (INFO-BCA1995-1999 - выдаецца інфармацыйны былетэнь ІНФА-ЗБК на беларускай і ангельскай мовах. (Выдавец - Старшыня ГУ ЗБК Мікола Ганько)
2001
2001 – заснаваны сьпеўны гурт “Яваровы Людзі” (заснавальніца і мастацкі кіраўнік - Віялета Кавалёва). Гурт выдаў два альбомы: «Іскарка-прыгаўка» і «Вырай» і фільм-мюзікл «То-то-то», зладзіў выступы ў 12 гарадах Канады і ЗША, рэгулярна ўдзельнічае ў штогадовых фальклёрных фэстывалях і імпрэзах прадстаўляючы беларускую культурную спадчыну ў Канадзе і ЗША. Yavarovy Liudzi is founded by its artistic director Violetta Kovaleva. The group releases two albums, Iskarka-pryhauka i Vyraj, and a musical titled To-to-to. Yavarovy Liudzi performed to audiences in twelve cities in Canada and the US. The group becomes a regular feature at annual folk festivals and events representing Belarusian cultural heritage all across North America.
2002–2008
Newspaper Belaruskaye Slova 2002 – 2008 гг. – у Таронта непэрыядычна выходзіць газэта “Беларускае слова” (галоўны рэдактар – Віялета Кавалёва). Усяго выйшла 11 нумароў.
2002
2002 – “Яваровы людзі” ладзяць першае Купальле ў “Слуцку”.
2006
2006 - выйшаў першы ў сьвеце беларуска-ангельскі слоўнік. (Аўтарка, Валянціна Пашкевіч, працавала над слоўнікам цягам 50 гадоў) The Belarusian-English Dictionary, the first book of its kind in the world that took her over fifty years to complete.
2008
Spirit of Belarus2008 - заснавана мастацка-дызайнерская кампанія/студыя "Spirit of Belarus", заснавальніца і прэзідэнт, сябра ЗБК, сп. Ірына Варабей
2003 – 2007
2003 – 2007 гг. – у Беларускім грамадзка-культурным цэнтры Таронта працуе народны самадзейны тэатар (мастацкі краўнік - Ірына Шарамет). Пастаўлены спэктаклі “Пісаравы імяніны”, “Паўлінка”, “Прымакі”.Scribe’s Name Day).
2005
Against the Current2005 - Выйшла кніга ўспамінаў д-ра Барыса Рагулі “Against the Current” (выдавецтва McGill-Queen's University Press)
2005
2005 – сябра ЗБК, прафэсар ўнівэрсітэту Ватэрлу Зіна Гімпелевіч выдае на ангельскай мове манаграфію "Vasil Bykau. His Life and Works" (выдавецтва McGuill-Queen's University Press). Vasil Bykau: His Life and Works (McGuill-Queen’s University Press).
2015-2018
Таронтаўская грамада прымае актыўны удзел у курсах “Мова Нанова” (ідэя і арганізацыя – І. Тоўсьцік) Mova Nanova conceptualized and promoted by Іryna Toustik.
2015 – 2018
Razmovaпрацуе дзіцячая суботняя школа “Прадмова” (арганізатар і выкладчык – К. Віктаровіч)
2015
2015 – пры “Яваровых людзях” утвараецца дзіцячы гурт “Яваровы дзеці”.
2015
Iryna Varabei features Belarusian nizanka 2015 - Ірына Варабей апублікавала онлайн сэмінар (online tutorial) па стылю вышываньня "Belarusan Nizanka" (у тым ліку на вэбсайце The Embroiderers’ Association of Canada). Сёньня Беларускай нізанкай карыстаюцца майстры выяўленчага мастацтва больш чым у 50 краінах сьвету. Нізанка стала ў шэраг сусьветна вядомых стыляў вышываньня такіх як ''сашыко'' (Японія), ''мярэжка'' (Украіна), і інш.
2016 – 2019
2016-2019 – дзьве работы І. Варабей (адзіных ад правінцыі Антарыё!), сталі пераможцамі усеканадыйскага конкурсу-адбору для трохгадовага перасовачнага шоў ''Threadworks-16''.
2017
2017 - сябра ЗБК, роварыст Антон Варабей, стаў двойчы (у індывідуальным і камандным заліках) чампіёнам Антарыё, перамогшы ў заключным этапе Кубка Антарыё і гэтым самым ва усёй серыі гонак Кубка-2017. Антон з’яўляецца заснавальнікам і трэнэрам спартовай каманды і клубу роварыстаў "Toronto Hustle". Наймалодшы сябра каманды ў тым самым годзе стаў чампіёнам Канады сярод юніёраў.
2017
2017 – ЗБК-оўцы Таронта прымаюць удзел у Парадзе Нацыяў прысьвечанаму 150-годдзю Канады са знакамітым беларускім Буслом (праект і мастацкае выкананьне Н. Усманавай і А. Сманцэра).
2018
Vulitsa Heniush 2018 – пастаноўка спэктаклю “Вуліца Геніюш”, прысьвечанаму 100-годзьдзю БНР (мастацкі кіраўнік В. Шаўчэнка).