Каханне ўзносіць нас над паўсядзённасцю, лекуе душы і дае
надзвычайную моц змагацца за тых, каго мы кахаем.
Мы запрасілі беларускіх літаратуразнаўцаў, музыкаў,
актывістаў расказаць гісторыі кахання славутых беларусаў
і свае асабістыя перажыванні. Падчас сустрэчы выступяць:
Павел Каралёў, Ганна Севярынец, Вольга Севярынец,
Анхела Эспіноса Руіс, Воля і Патэрсан Франко, Пётра Мурзёнак,
Уладзя Шамецька, Міхась Рыкаў, Эвеліна і Ларыса Зубаравы.
Вядоўца – Вялянціна Шаўчэнка.
Адкрыты мікрафон – запрашаем усіх гасцей выступіць з музыкай, вершам або расказаць нам гісторыю свайго кахання.
Запрашайце сваіх сяброў!
Калі: Субота, 13 лютага 2021.
Дзе: Zoom
Час: 19:00 EST (Атава/Таронта)
Рэгістрацыя: https://us02web.zoom.us/webinar/register/WN_tOVJj2caRTiNH0myK_V5Dg
Жывая трансляцыя на Youtube: https://www.youtube.com/channel/UC–fLIZKZ6jc28gsKvkfohg
ЗБК запрашае працягваць падтрымаць сем’і беларускіх герояў данатам з Канады – інтэрак на mail@belarusian.ca
Вітаюцца любыя сумы.
Тэлефон для кантактаў:
(613) 686-5300 Юрась і Уладзя Шамецька