Прэзентацыя беларускіх кніг у Атаве

9-га кастрычніка 2016 года ў Атаве  (Канада)  адбылася прэзентацыя двух цікавых кніг: Пятра Сільвестравіча Мурзёнка “Адвечныя Плыні” і Пётры Пятровіча Мурзёнка “Шляхі да беларускай нацыі”.  Кнігі былі выдадзены ў Мінску пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына”.
Напачатку вечарыны Пётра Мурзёнак распавёў пра кнігу свайго бацькі, Пятра Сільвестравіча, “Адвечныя Плыні”, якая, нажаль, пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. “Адвечныя Плыні” — другая кіга аўтара. Першая, — “Над  Дзісенкай ракой”была выдадзена ў Канадзе ў 2008 годзе.


“Адвечныя Плыні” змяшчае багатую падборку:  дзіцячыя казкі,  навелы, апавяданні. Усе гэтыя творы яскрава і дэталёва апісваюць жыццёвы шлях  аўтара, яго ўраджанні і погляды на жыццё ў Беларусі і Канадзе. У кнізе  дамінуе любоў да родных мясцін – Паўстаўшчыны. Кніга насычана ўспамінамі пра родных і блізкіх аўтару людзей, цікавымі аповедамі  аб шчаслівых і  складаных момантах жыцця.

У асобны раздзел вынесены нататкі пра жыццё беларускай дыяспары ў Канадзе, пра беларускую суботнюю школу ў Атаве, дзе напрацягу некалькіх гадоў аўтар і яго жонка, Даната Генрыхаўна, былі настаўнікамі.
У другой палове сустрэчы Пётра Мурзёнак  прадставіў сваю кнігу “Шляхі да беларускай нацыі”.  Кніга складаецца з аналітычных артыкулаў за апошнія тры гады, якія таксама былі апублікаваны ў вэб-часопісе “Культура,Нацыя” (www.sakavik.net).
У кнізе пададзена шмат цікавай і абгрунтаванай інфармацыі, якая тычыцца праблем развіцця беларускай нацыі ў сучасных умовах, узаемаадносін нацыі і дзяржавы, нацыі і царквы. Вось толькі некалькі назваў артыкулаў, якія раскрываюць змест кнігі: “Шляхі да нацыянальнай дзяржавы”, “Беларускасць і ментальнасць цывілізаваных краін”, “Колькі беларусаў жыве ў цэлым свеце”.
У кнізе таксама раскрываецца арыгінальная аўтарская ідэя існавання ўсходнеславянскай беларуска-ўкраінскай цывілізацыі.
Напрыканцы вечарыны Петра Мурзёнак адказаў на шматлікія дыскусійныя пытанні прысутных. Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы.
 

Leave a Reply

EN