Урачыстае святкаваньне 100-годдзя БНР у Атаве

 

Праграма святкавання

Дарагія сябры!

Атаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе шчыра запрашаюць вас на ўрачыстае святкаваньне вялікай гістарычнай падзеі ў жыцьці беларускага народа

100-годдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі

100-гадовы юбілей БНР будзе адзначацца 11 сакавіка 2018 года, у нядзелю, з 12.00 да 16.00, у сьценах канадыйскага парламента:

Parliament Hill, Centre Block, Commonwealth Reading Room, 237С.map

Уваход на свята свабодны. Ахвяраваньні вітаюцца.
 
Папярэдняя праграма прыкладаецца. Для дзяцей будзе арганізаваны стол з гульнямі.
 
Каб своечасова трапіць на сьвята трэба быць на ўваходзе ў парламент раней для праходжаньня праз службу бясьпекі і мець з сабой дакумент са здымкам.

Бліжэйшыя паркінгі без аплаты ў нядзелю: World Exchange Plaza, City HallПросім вас загадзя паведаміць (пажадана да 1 сакавіка) ці збіраецеся вы і вашы сябры прысутнічаць на сьвяце.
Калі ласка разашліце гэта паведамленьне сваім сябрам.
Тэлефоны для даведак:
Наталія і Пётра Мурзёнкі – 613-680-1114
Юрась і Ўладзя Шамецькі – 613-686-5300
Сяргей Мазгавы – 613-790-7361

Leave a Reply

Your email address will not be published.

EN