3-5 верасня 2016, 32-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

 
Poster_Ottawa 2016
Дарагія сябры!
Сардэчна запрашаем Вас на 32-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі!

На Сустрэчы будуць абмяркоўвацца розныя пытаньні беларускага жыцьця і культуры, дзе ўдзельнікі будуць мець унікальную магчымасьць паслухаць выбітных лектараў і падзяліцца сваімі думкамі, удзельнічаць у багатай культурнай праграме.
Сустрэча будзе праходзіць упершыню ў сталіцы Канады – у гістарычнай, многанацыянальнай, прыгожай і ветлівай Атаве, у якой пражывае 900 000 жыхароў. Горад разьмешчаны на беразе маляўнічай ракі Атава.
Ніжэй падаём некаторыя дэталі Сустрэчы:
Дата:   3-5 верасьня 2016 года (5 верасьня, Дзень Працы ў ЗША і Канадзе).
Месца Сустрэчы: цэнтар горада, гістарычны гатэль Lord Elgin (http://lordelginhotel.ca).
Арганізатары: Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК), Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗа).
Калі ласка, пазначце дату Сустрэчы ў Вашых календарах.  Будзем рады ў хуткім часе бачыць Вас з сябрамі ў Атаве.
З павагай,
Ганна Сурмач, старшыня, БАЗА,
Зьміцер Ельяшэвіч, старшыня, ЗБК,
Пётра Мурзёнак, старшыня лякальнага арганізацыйнага камітэту, 613-680-1114


Dear Friends and Colleagues:
We cordially invite you to the 32nd Convention of Belarusians of North America.
The Convention will address various issues of Belarusian life and culture. Attendees will have a unique opportunity to listen to distinguished speakers, and share their views and perspectives, and to be involved in interesting cultural program.
Тhe Convention will take place this year for its first time in Canada’s nation capital — a historic, beautiful and welcoming Ottawa with over than 900,000 residents. The City is located along picturesque Ottawa River.
Please note the following details of the Convention:
Date:               September 3-5, 2016 (Labour Day weekend in the U.S. and Canada).
Location:        Ottawa downtown, Historic Lord Elgin Hotel (http://lordelginhotel.ca).
Organizers:    Belarusian Canadian Alliance, and Belarusan-American Association (BAZA).
The preliminary program of Convention will be prepared in the nearest future. We invite you to mark your calendars, and look forward to seeing you and your friends in Ottawa very soon.
Yours truly,
Hanna Surmach, Chair, BAZA
Dzimitry Elyashevich, Chair, Belarusian Canadian Alliance
Piotra Murzionak, Chair, Ottawa Local Organizing Committee, 613-680-1114
 

Leave a Reply

EN