Events

Пётра Мурзёнак: 27 лістапада – Дзень Герояў (кароткі нарыс)

Слуцкі збройны чын адбыўся ў канцы 1920 года (27 лістапада – 31 сьнежня), у час, калі ішла польска-савецкая вайна. Падчас паўстаньня прайшлі баі паміж беларускімі сіламі, прыхільнымі да Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), і Чырвонай Арміяй. Ваенна-палітычныя ўмовы вакол Слуцкага збройнага чыну Паўстаньне адбылося ў хуткім часе пасьля заключэньня Рыжскага дагавора аб перамір’і і ўмовах міру...

26 November 201726 November 2017

"Канада — гэта Беларусь, якой удалося". Беларуска з Таронта пра тое, чаму і за мяжой трэба быць беларусам

Хакей, кляновы ліст і Сэлін Дыён. Гэта традыцыйны набор ведаў беларуса пра Канаду. А ў беларусаў, якія жывуць у Канадзе, іх новы дом асыцыюецца з радзімай: існаваньне ў ценю магутнага суседа, прагматычныя і рахманыя людзі, якія больш за 100 гадоў шукаюць сваю ідэнтычнасьць. Як жывецца беларусам у Канадзе, якую прэм’ер краіны Жустэн Трудо абвесьціў першай постнацыянальнай краінай сьвету? Пра краіну, якая сёлета сьвяткуе 150-годзьдзе...

26 November 201726 November 2017

Вынікі 45-га агульнага Зьезду ЗБК

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ Паведамленьне 12 лістапада ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Таронта адбыўся 45-ы звычайны агульны Зьезд Згуртаваньня Беларусаў Канады. Дэлегаты Зьезду выслухалі і абмеркавалі справаздачы Галоўнае Управы ЗБК, яго аддзелаў, Скарбніка і Нагляднае Рады. Зьезд вызначыў асноўныя накірункі дзейнасьці арганізацыі на наступныя тры гады і абраў новыя кіраўнічыя і кантрольныя ворганы арганізацыі. На пасаду...

15 November 201715 November 2017

Дзень беларускай вайсковай славы

Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе з гадавінай славутай перамогі пад Воршай! У гэты дзень у 1514 годзе адбылася знакамітая Аршанская бітва, у якой беларуска-літоўскія войскі на чале з гетманам Канстантынам Астроскім разьбілі шматкроць пераважаючыя войскі Маскоўскага княства. На вялікі жаль, сёлета маскоўскае войска ізноў ідзе на Беларусь, каб дэманстраваць сваю пагрозу сувэрэнітэту Беларусі й яе суседзяў...

9 September 20176 October 2020

Валянціна Шаўчэнка: Адна з галоўных праблем беларускага жыцця – гэта няздольнасць часам знаходзіць кампрамісы

Дарагія суайчыннікі! Шчыра вітаю вас ад імя Згуртавання беларусаў Канады! Адразу хачу падзякаваць Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” за магчымасць сустрэцца на Радзіме і абмеркаваць важныя для ўсіх нас пытанні, абмяняцца думкамі і знайсці новых сяброў, сустрэцца са старымі знаёмымі і адчуць яднанне беларусаў усяго свету. Дзякуй Згуртаванню “Бацькаўшчына” за тое, што, нягледзячы на цяжкія ўмовы,...

20 August 201720 August 2017

У Канадзе ўшанавалі памяць Мітрапаліта Мікалая

(артыкул абноўлены) 28 траўня 2017 г. у Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтры горада Таронта адбылася Ганаровая Акадэмія з нагоды 100-годзьдзя Мітрапаліта Мікалая – Першагэрарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы у 1983 – 2002 г. У прыбранай па-сьвяточнаму залі Цэнтру сабраліся ўшанаваць памяць Уладыкі Мікалая тыя, хто яго ведаў як сьвятара, як чалавека, хто разам зь ім сваім асабістым удзелам...

7 June 20177 June 2017

БІНІМ на Кангрэсе Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады – 2017

З 27 мая па 2 чэрвеня 2017 года ў Райерсон універсітэце ў Таронта (Ryerson University, Toronto, Ontario) праходзіў 86-ты  штогодны кангрэс Федэрацыі гуманітарных і сацыяльных навук Канады. На Кангрэсе вынікі сваёй апрацы прадстаўлялі звыш 8000 даследчыкаў, аб’яднаных у больш чым 70 навуковых ассацыяцый. Па традыцыі ў Кангрэсе прынялі ўдзел сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва...

29 May 201729 May 2017

З Новым Годам!

Згуртаваньне Беларусаў Канады шчыра віншуе са Сьвятам Божага Нараджэньня і Новым 2017 Годам! Прапануем паглядзець традыцыйнае ўжо відэа-віншаваньне ад “Яваровых Людзей” і ўсіх беларусаў Канады!

31 December 201631 December 2016

Андрэй Саньнікаў прэзэнтаваў сваю кнігу ў Канадзе

Прэзэнтацыя кнігі Андрэя Саньнікава «Мая гісторыя. Беларуская “Амэрыканка”, або выбары пры дыктатуры» былі арганізаваныя Згуртаваньнем Беларусаў Канады 17 лістапада адразу ў двух гарадох Антарыё. Таронта прывітаў былога палітзьняволенага, кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі 2010 году, намесьніка Міністра Замежных спраў Беларусі 1995-1996 г. Андрэя Саньнікава ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры Таронта ўвечары. Раніцай таго ж дня беларусам Атавы...

22 November 201622 November 2016

Прэзентацыя беларускіх кніг у Атаве

9-га кастрычніка 2016 года ў Атаве  (Канада)  адбылася прэзентацыя двух цікавых кніг: Пятра Сільвестравіча Мурзёнка “Адвечныя Плыні” і Пётры Пятровіча Мурзёнка “Шляхі да беларускай нацыі”.  Кнігі былі выдадзены ў Мінску пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Свету “Бацькаўшчына”. Напачатку вечарыны Пётра Мурзёнак распавёў пра кнігу свайго бацькі, Пятра Сільвестравіча, “Адвечныя Плыні”, якая, нажаль, пабачыла свет ужо пасля...

17 October 201617 October 2016

У Атаве сустрэліся беларусы Паўночнай Амерыкі

Ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў беларусы Паўночнай Амерыкі раз на два гады ладзяць свае традыцыйныя сустрэчы. Сёлетняя, 32-я Сустрэча, прысвечаная тэме «Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры», праходзіла з 3 па 5 верасня ў сталіцы Канады – Атаве. Арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскае задзіночанне (БАЗА).

18 September 201618 September 2016

Рэзалюцыя 32-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі

Мы, прадстаўнікі беларускіх асяродкаў Паўночнай  Амерыкі, удзельнікі 32-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі абмеркаваўшы актуальныя пытаньні стану беларускай нацыянальнай сьведамасьці, грамадзянскай супольнасьці і культуры ў асяродках дыяспары і зыходзячы з пазіцыі аб культурным адзінстве беларускай нацыі сьведчым наступнае: Культурнае адзінства нацыі абазначае і прадугледжвае беларускую ідэнтычнасьць паўсюдна, дзе жывуць беларусы (або людзі, якія ідэнтыфікуюць сябе беларусамі);...

18 September 201618 September 2016

Вандроўка да Беларускага Памятнага Крыжа ў Мідлэндзе

Традыцыйная вандроўка да Беларускага Крыжа ў Прошчы Пакутнікаў што ля Мідлэнду (Антарыё) адбылася 4 чэрвеня. Сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады і Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы штогод наведваюць гэты сымбаль веры і беларушчыны. Сёлета акрамя мэмарыялу беларусы завіталі ў музэй сярэднявечча, што паўстаў у адноўленым манастыры побач з Прошчай.

12 June 201612 June 2016

Мова Нанова ў Таронта: Юбілей фольк-гурту “Яваровы людзі”

28 траўня адбыўся заключны ў гэтым сэзоне выпуск Мова Нанова ў Таронта, прысьвечаны юбілею фольк-гурту “Яваровы людзі”. Гурт адсьвяткуе сваё 15-годзьдзе ў чэрвені. Упершыню выступ будучага гурту “Яваровы людзі” адбыўся 24 чэрвеня 2001 году ў Кітчэнэры на мультыкультурным фэсьце. Там выступалі сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады, якія пасьля арганізаваліся ў гурт пад назвай “Яваровы людзі”.  Ад...

12 June 201612 June 2016

Кіраўнік дзіцячага клюбу беларускай мовы ў Таронта: “Для маленькіх беларускіх таронтаўцаў гэта не сумныя ўрокі, для іх гэта – жыцьцё”

З верасьня 2015 года ў Таронта пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага пачаў дзейнічаць дзіцячы клюб беларускай мовы і культуры «Размова». Два разы на месяц дзеці прыходзяць у беларускі цэнтар, каб даведацца пра гістарычную радзіму, навучыцца пісаць і чытаць на матчынай мове, пагуляць з сябрамі.

13 May 20166 October 2020

Святкаванне  98-х ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве

16-га красавіка 2016 года ў Атаве адбылося святкаванне  98-х ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне пачалося малітвай за Беларусь, якую прачытаў святар Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Святаслаў. З грунтоўным дакладам пра гістарычную ролю 25-га сакавіка, як Дня Беларускай Незалежнасці, выступіў старшыня атаўскага аддзелу Згуртавання Беларусаў Канады Пётра Мурзёнак. У свам дакладзе спадар Пётра Мурзёнак засяродзіў...

25 April 20166 October 2020

Дзень Волі ў Таронта

МЫ ДАДАЛІ ВІДЭАЗАПІС ШЭСЬЦЯ І ВІНШАВАНЬНІ У нядзелю 20 сакавіка Згуртаваньне Беларусаў Канады адзначыла 98-ую гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі сьвяточным шэсьцем зь бель-чырвона-белымі сьцягамі па цэнтральнай вуліцы Таронта – найбуйнейшага гораду Канады.

22 March 201622 March 2016
EN