Згуртаваньне беларусаў Канады запрашае! Чарговы выпуск Мова Нанова ў Таронта. Тэма: Масьленіца. 12 сакавіка, субота, 5pm-8pm
Events
Беларускі народны строй у Таронта
27 лютага пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады і Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага адбыўся спэцыяльны выпуск Мова Нанова ў Таронта на тэму “Беларускі народны строй”.
Дзень закаханых у Таронта
Згуртаваньне Беларусаў Канады зладзіла Літаратурна-музычную вечарыну, прысьвечаную Дню Закаханых.
Самы смачны выпуск Мова Нанова ў Таронта
Самы смачны выпуск “Беларускія стравы” Мова Нанова ў Таронта адбыўся 23 студзеня. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гастранамічныя традыцыі беларусаў, асаблівасці беларускай кухні, спосабы гатавання і апрацоўкі прадуктаў, назвы страў ды напояў, а таксама пачасіавалі некаторыя старадаўнія рэцэпты.
Дабрачынны канцэрт беларускіх талентаў у Атаве
Дабрачынны канцэрт быў арганізаваны сябрамі беларускай суполкі ў доме мастака Пятра Шварцмана 16 студзеня 2016 года . Мэтай канцэрта было сабраць сродкі на правядзенне ў Атаве сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбудзецца ў канадыйскай сталіцы 3-5 верасня 2016 года. Калі казаць пра канчатковы вынік, — то так — мэта была дасягнута. Але гэты вечар паказаў...
Вясёлых Калядаў і Новага Году!
Дарагія сябры! Згуртаваньне Беларусаў Канады віншуе ўсіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Зычым, каб наступны год быў вельмі пасьпяховым і плённым, багатым на станоўчыя зьмены і прыемныя ўражаньні! Дабра і шчасьця ў вашыя сем’і! Глядзіце на Юцюбе новую навагоднюю песьню-віншаваньне, запісаную гуртом “Яваровы людзі”:
Сустракайма разам новы год 2016!
Паважанае спадарства, Запрашаем Вас і Вашых сяброў сустрэць Новы Год 2016 разам з Беларускім Цэнтрам у Таронта 31 сьнежня, з 22:00 – да раніцы.
Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта
“Ішла Каляда калядуючы…” 12 сьнежня пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады і Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага адбыўся Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта з каляднікамі (Фольк-гурт “Яваровы людзі ”), якія не толькі самі прыйшлі, а Казу з сабой прывялі, Бусла і Мядзьведзя.
Месяц Кастуся Акулы ў Канадзе
16 лістапада, споўнілася 90 год з дня народзінаў Кастуся Акулы – аднаго з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады і ягонага першага кіраўніка, пісьменьніка, ляўрэата Прэміі Ф.Багушэвіча, журналіста, грамадзкага дзеяча, аднае з самых адметных постацяў Беларускае эміграцыі. Менавіта з гэтае нагоды Беларуская грамадзкасьць Канады прызначыла лістапад 2015 году месяцам Кастуся Акулы.
Слуцкі Збройны Чын
29 лістапада 12:00 У нядзелю, 29 лістапада, традыцыйна адзначаем наша вялікае нацыянальнае сьвята – Дзень Герояў. Слуцкі Збройны Чын 1920-га году ўвайшоў у гісторыю Беларусі як прыклад гераічнага змаганьня нашага народу за сваю волю і будучыню. Сапраўдныя сыны зямлі нашай, случчакі мужна паўсталі на няроўны бой са шматтысячнай бальшавіцкай навалай з Усходу. Іх барацьба і...
Мова Нанова цяпер і ў Таронта. Першыя заняткі
7 лістапада 2015 году ў Таронта Мова Нанова пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады распачала свой першы сэзон інтэрактыўных заняткаў беларускай мовы.
Мова нанова ў Таронта
7-га лістапада, субота 18:30 Паважанае спадарства! Маем гонар запрасіць Вас і Вашых сяброў на першы занятак Мова Нанова ў Таронта. Мова Нанова ў Таронта распачынае інтэрактыўныя заняткі беларускай мовы. Мова Нанова – гэта новыя знаёмствы, новыя веды, цудоўнае баўленне часу ва ўтульным сяброўскім коле, а таксама гульні, віктарыны, спевы і танцы.
Віншуем Антона Шукелойця!
ад Галоўнае Ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады, Рады Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ) Высокапаважаны Спадар Шукелойць, Галоўная Ўправа Згуртаваньня Беларусаў Канады, Рада Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ) маюць гонар віншаваць Вас з выбітнaю падзеяю – стагоддзем зьяўленьня на Сьвет Божы. Пра такое жыцьцёвае дасягненьне сёньня далёка ня кожны мае сьмеласьць нават марыць.
Памяці беларускага сьвятара
На Вялікодным тыдні гэтагагоду адыйшоў у лепшы сьвет айцец Аляксандар Надсан.
Дзень Волі-2015 у Аттаве
Сёлятняе святкаваньне Дня Волі прыпала на 26 красавіка. Пасьля адкрыцьця ўрачыстага паседжаньня і віншаваньняў Пётры Мурзёнка, старшыні Аттаўскага аддзела Згуртаванньня беларусаў Канады (ЗБК), прысутныя хвілінай маўчаньня памянулі пацярпеўшых ад Чарнобыльскай аварыі. Далей, у адпаведнасьці з праграмай, Малітву за Беларусь правёў Сьвятаслаў Логін, Архіяпіскап Наваградскі, Першагерарх Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. З прамовай, прысьвечанай 97-м угодкам Беларускай...
Сьвяткаваньне Дню Волі ў Таронта
У нядзелю 29 сакавіка сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады адзначалі Дзень Волі. Пасьля ўрачыстай богаслужбы й абеду ў сяброўскім коле былі зачытаныя віншаваньні, што надышлі ў ЗБК з нагоды сьвята. Сур’ёзныя й глыбокія гістарычныя лекцыі былі аздобленыя жвавым выступам таронтаўскага сьпеўнага гурту «Яваровы людзі».
Каляда па-ангельску
Калі ласка, запрашайце сваіх англамоўных і не англамоўных калегаў, сяброў, знаёмых. Апошняя магчымасць у гэтым годзе пабачыць Каляды і атрымаць зарад пазітыву, добрыя пажаданні and FREE hugs from our Polar Bear! Падзея ў Facebook