На Стары Новы год Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады і царква св. Кірылы Тураўскага зладзілі дзіцячую “Ялінку-2013”. Наш карэспандэнт пагутарыла са старшынёй Згуртаваньня беларусаў Канады Валянцінай Шаўчэнка і даведалася пра падрабязнасьці падрыхтоўкі да сьвята і пляны на наступную “Ялінку”. – Праграма “Ялінкі” была цікавая і своеасаблівая. Было відаць, што дзеткам і бацькам спадабалася. – ...
Events
Паштоўка ад “Яваровых людзей” і беларусаў Канады
[youtube=http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=1-FIrN0TUw0]
Беларусы Канады на парадзе Сантаў з усяго свету
17 лістапада ў Эрын Мілс Таун Цэнтры ў Місісазе, Антарыё, адбыўся штогадовы дзіцячы парад Сантаў з усяго свету. Удзел прымалі дзіцячыя калектывы з Украіны, Польшы, Галандыі, Македоніі і іншых краін. Сёлета да параду далучылася і беларуская дэлегацыя, якая выглядала каларытна і своеасабліва. Адметнасцю беларускай групы сталі мамы з немаўлятамі на руках, а таксама высока ўзнятая калядная зорка....
Літаратурная вечарына ў Атаве
27 кастрычніка 2012 года ў Атаве адбылася прэзентацыя адразу двух паэтычных зборнікаў атаўскага паэта Пётры Мурзёнка “Крыніца” (Менск, 2011) і “Пакуль нашыя анёлы лётаюць над акіянам” (Атава, 2012). Пётра Мурзёнак нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў у пасёлку Дунілавічы, на Пастаўшчыне. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Дварчаны. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Доктар медыцынскіх навук, мае 157 навуковых публікацый. Вершы, па...
30-я сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі
1-3 верасьня 2012 г. у Таронта адбылася юбілейная 30-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, арганізаваная Згуртаваньнем Беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА). Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі праходзяць штодва гады, пачынаючы ад 1952 году. У беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры Таронта сабралося больш за 70 чалавек, якія рэпрэзэнтавалі шматлікія беларускія суполкі ЗША і Канады. Пасля малітвы за беларускі...
Рэзалюцыя No 1 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі
Рэзалюцыя No 1 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі Таронта, 2 верасня 2012 года Мы, удзельнікі 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, абмеркавалі сучасную сітуацыю ў беларускім замежжы – дасягненні, праблемы, цяжкасці і перашкоды, якія маюць месца ў жыцці беларускай эміграцыі на паўночна-амерыканскім кантыненце. Цяпер у эміграцыйных асяродках наступіў час вялікіх пераменаў, старэйшае пакаленне эмігрантаў у большасці...
Рэзалюцыя No 2 30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі
Рэзалюцыя No 2 30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі Таронта, 2 верасня 2012 года Мы, удзельнікі 30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі, што адбылася з 1-га па 3-га верасня у Таронта, Канада, выказваем сваю салідарнасць з палітзняволенымі ў Беларусі, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды, за свабодную будучыню нашай Бацькаўшчыны, і ПАТРАБУЕМ ад цяперашніх уладаў Беларусі: 1. cпыніць рэпрэсіі...
30-я сустрэча Беларусаў Паўночнай Амерыкі
Дарагія сябры! Запрашаем Вас прыняць удзел у 30-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбудзецца 1-3 верасня гэтага года ў Таронта. Гэтыя сустрэчы праходзяць рэгулярна раз на два гады, пачынаючы з 1952 года. На сустрэчу прыязджаюць беларусы з розных гарадоў Канады і ЗША, а таксама запрошаныя госці з Беларусі. Праграма сустрэчы і дададковая інфармацыя (pdf-format): Афіцыйная...
Беларусь на Дні Канады ў Таронта
Як і беларусы, канадцы таксама маюць у першыя дні ліпеня доўгія выходныя. Гэты long weekendтаксама прымеркаваны да дзяржаўнага сьвята — Дня Канады. Яно адзначаецца 1 ліпеня, пачынаючы з 1867 году, у сувязі з падпісаньнем акту аб Брытанскай Паўночнай Амэрыцы і аб’яднаньнем Канады ў адзіную дзяржаву. Гэта ўлюбёнае дзяржаўнае сьвята канадцаў. Нягледзячы на тое, што прыкладна кожны шосты канадзец нарадзіўся па-за межамі краіны, тут усе без выключэньня называюць сябе канадцамі, часам удакладняючы: канадзец...
Дзіцячая Ялінка
Зладзілі Ялінку і для дзетак. Паказалі дзіцячы варыянт навагодняга фольк-мьюзікла “Дружная капэля” па матывах казкі Сержука Вітушкі, паігралі з дзеткамі ў гульні, а Дзядуля Мароз са Снягуркай прывзлі цэлы воз падарункаў. І вядома ж, не абыйшлося без карагодаў, падарункаў і салодкага стала з рознымі прысмакамі… Падрабязней тут: http://javarovy-ludzi.livejournal.com/8649.html
Навагодняя відэапаштоўка ад “Яваровых людзей”
[youtube=http://www.youtube.com/watch?v=QPOzG-IqPsk]
Шлях да вяртання
“Шлях да вяртання” — гэта назва зборніка вершаў Юрася Шамецькі. Зборнік выйшаў у гэтым годзе ў Мінску і 11 верасня адбылася яго прэзентацыя, якая праходзіла ў садзе, дзе жыве сям’я Шамецькаў, і на якую прыйшло звыш пяцідзесяці беларусаў, якія пражываюць у Аттаве. Юрась Шамецька пачаў пісаць вершы даўно, год двадцаць таму назад. Былі вымушаныя перапынкі,...
Летняя сустрэча беларусаў Аттавы
21 жніўня гэтага года беларусы Аттавы правялі сумесны адпачынак, па традыцыі на маляўнічым возеры Philippe-Lake. Надвор’е здаецца не зусім спрыяла і многія землякі пабаяліся відаць дажджу. Але ж ці ў гэтым справа. Людзі, якія сабраліся цудоўна правялі час. Сапраўды недзе з 20 хвілін прайшоў невялічкі дождык, але мы усе былі абаронены дзякуючы вялікаму тэнту, які...
Акцыя салідарнасьці ў Канадзе
20 ліпеня, у сераду, група беларусаў Таронта сабралася каля будынку Гарадзкой управы (City Hall), каб распаўсюдзіць сярод мінакоў улёткі аб сытуацыі ў Беларусі. У выніку акцыі больш чым паўтары сотні жыхароў і гасьцей антарыйскай сталіцы даведаліся пра беларускіх палітвязьняў, масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і брутальны разгон акцыяў “маўклівага пратэсту”. Распаўсюд улётак на плошчы...
Ушанаванне памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму
Многія беларусы, напэўна, нават не здагадваюцца, што пад Мідландам, у месцы Martyrs’ Shrine www.martyrs-shrine.com/index.php, што перакладаецца як Прошча пакутнікаў, дзе розныя народы ставяць памятныя знакі сваім землякам і сваёй краіне з розных нагодаў, ёсць крыж, што калісьці паставілі беларусы Згуртавання Беларусаў Канады ў гонар тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі. Ініцыятарамі такога памятнага знаку ў гэтым урочышчы...
Купалле 2011. Адсвяткавалі!
Паездка ў Слуцак на Купалле для многіх ужо сталася штогадовай традыцыяй, ледзь не галоўнай падзеяй году і проста святам, дзе можна актыўна адпачыць, дакрануцца да старажытных абрадаў, паспяваць купальскія песні, патанчыць і, магчыма, адшукаць папараць-кветку… Падрабязна http://javarovy-ludzi.livejournal.com/4735.html#cutid1
Акцыі салідарнасьці ў замежжы
Салідарнасьць з удзельнікамі “маўклівых” акцый у Беларусі выказалі беларусы замежжа, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый ў Канадзе, Вялікай Брытаніі, Літве. Да акцыяў салідарнасьці з маўклівымі пратэстамі ў Беларусі далучыліся беларусы Таронта (Канада). Больш за дваццаць чалавек сабраліся ў сераду 13 ліпеня на плошчы перад будынкам Гарадзкой управы, каб падтрымаць суайчыньнікаў на Радзіме. Тамака ж быў...
На сваё 10-годдзе “Яваровы людзі” паказалі гасцям абрад Радзіны
“Я шчаслівы, што мог пабачыць хоць у Таронта такі цікавы і старажытны беларускі абрад”, – сказаў адзін з запрошаных гасцей падчас святкавання 10-годдзя нашага калектыву. І дадаў: “Удзельнікі так праўдападобна ўсё рабілі і гаварылі, што было адчуванне, што адбываецца ўсё насамрэч, проста хтосьці падглядаў за імі”. Дзякуй добраму чалавеку за добрыя словы.Стараліся! Падрабязна http://javarovy-ludzi.livejournal.com/1900.html#cutid1
Дзень Волі ў Канадзе
26 сакавіка 2011 г. у Таронта адбылося сьвяткаваньне Дня Волі, арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў Канады. Ня толькі таронтаўскія беларусы, але і жыхары навакольных гарадоў сабраліся на плошчы Нэйтан Філіпс каля будынку Гарадзской управы (City Hall), каб адзначыць угодкі ўтварэньня БНР і падтрымаць змагароў з дыктатурай на Бацькаўшчыне. Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фатаздымкамі, якія адлюстроўваюць...
РЭЗАЛЮЦЫЯ мітынгу, прысьвечанага 93-й гадавіне абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі
Мы, удзельнікі сьвяточнага мітынгу ў гонар Дня Волі, віншуем усіх, каму дарагія свабода і незалежнасьць Беларусі, з гэтым найвялікшым сьвятам беларускага народу. Разам з тым мы адзначаем, што сёлетні Дзень Волі праходзіць ва ўмовах, найбольш цяжкіх і брутальных за ўсе гады панаваньня дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Сотні людзей кінутыя ў турмы, сярод іх – кандыдаты ў...