Беларуская суботняя школа ў Таронта

 

 

 

 

Шаноўныя мамы і таты, запрашаем вас і вашых дзетак у захапляльнае падарожжа ў краіну Беларусь! У красавіку 2022 адчыняе свае дзверы беларуская школа “Крынічка” ў Таронта. Мы запрашаем дзетак ад 7 да 11 год на штотыднёвыя заняткі з прафесійнымі настаўнікамі пачатковых класаў.

Праграма заняткаў:

  • Беларуская мова: навучанне беларускай грамаце, пісьму, чытанню, маўленню
  • Знаёмства з беларускай традыцыйнай культурай, гарадамі, гісторыяй Беларусі і выбітнымі нацыяльнамі дзеячамі – праз гульні, віктарыны, творчыя заданні.
  • Танцавальныя і музычныя заняткі, народныя гульні

 

Расклад урокаў і рэгістрацыя:

Веснавы семестр працягнецца 12 тыдняў з перапынкам на велікодныя канікулы (Easter weekend). Заняткі будуць праходзіць кожную суботу з 10.00 да 13.30 па адрасе 524 St Clarens Ave, Toronto (Lansdowne subway station) у памяшканні беларускага грамадска-рэлігійнага цэнтра.

Падчас заняткаў мамы і таты могуць заняцца сваімі справамі, прысутнасць бацькоў не патрабуецца.

Чакаем беларускіх вучняў з Таронта і прыгарадаў на першы занятак у суботу, 2 красавіка 2022 г! Калі ласка, запаўняйце рэгістрацыйную форму, указваць імя вучня не абавязкова – толькі ўзрост і вашу кантактную інфармацыю.

  •